Перайсці да зместу

Контртэрарызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аператыўна-стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні спецслужбаў краін СНД «Бастыён-Антытэрор 2008». Беларусь.

Контртэрарызм — сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца спецыяльнымі ўрадавымі структурамі (паліцэйскімі дэпартаментамі, разведслужбамі, вайсковымі падраздзяленнямі і г. д.) у мэтах процідзеяння пагрозе тэрарызма. Уключае ў сябе маніторынг актыўнасці, збор і аналіз разведданых, а таксама сілавыя акцыі па спыненні тэрарыстычнай дзейнасці[1].

Існуюць розныя віды дзейнасці контртэрарыстычнай барацьбы. Даследчыкі праблемы тэрарызму, грунтуючыся на метадах процідзеяння, вылучаюць тры стадыі[2]:

  • Першая стадыя: прафілактыка, якая ўключае такія мерапрыемствы як прыняцце мер бяспекі на аб’ектах і крытычных месцах; ажыццяўленне праграм, закліканых выключыць сімпатыю да тэрарыстаў у насельніцтва; эфектыўная разведвальная работа; выяўленне прычын тэрарыстычнай пагрозы і іх ліквідацыя.
  • Другая стадыя: вядзенне перамоваў, прыцягненне спецыяльных падраздзяленняў і іншых сіл для ліквідацыі тэрактаў.
  • Трэцяя стадыя: прыцягненне тэрарыстаў да адказнасці.

Меры барацьбы дзеляцца на ўнутраныя і міжнародныя[3]. На ўнутрыдзяржаўным узроўні можна вылучыць некалькі напрамкаў дзейнасці па супрацьдзеянні тэрарызму:

  • Паляпшэнне контртэрарыстычнага супрацоўніцтва і магчымасцяў.
  • Пашырэнне прафесійнай падрыхтоўкі антытэрарыстычных кадраў.
  • Узмацненне кантролю за вытворчасцю, абаротам і выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў.
  • Паляпшэнне тэхнічнага забеспячэння, аснашчанасці праваахоўных органаў.
  • Спыненне фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

Міжнародныя меры могуць ажыццяўляцца па наступных напрамках:

  • Забячэнне затрыманне і судовы пераслед або выдача асоб, якія ўчынілі тэракты, згодна з адпаведнымі палажэннямі нацыянальнага права.
  • Актыўны ўдзел у распрацоўцы і прыняцце мадэльных законаў, якія рэгламентуюць розныя аспекты барацьбы з тэрарызмам.
  • Аказанне ўзаемнай юрыдычнай дапамогі.

Усе тэрарыстычныя арганізацыі, незалежна ад іх ідэалогіі і магчымасцяў, маюць агульныя ўразлівыя месцы, чым карыстаюцца ўрады краін свету для барацьбы з імі. Да метадаў процідзеяння групоўкам ставяцца[4]:

  • Арышт або знішчэнне лідараў тэрарыстычных груп, што можа прывесці да поўнага разбурэння тэрарыстычнай арганізацыі, або, як мінімум, панізіць кіравальнасць і баяздольнасць;
  • Выкарыстанне рознагалоссяў і распальванне барацьбы тэрарыстычных лідараў і груповак паміж сабой, тым самым замінаючы ім праводзіць акцыі супраць дзяржавы;
  • «Заваёва розумаў» членаў тэрарыстычных арганізацый, пераконваючы іх у бессэнсоўнасці далейшай барацьбы.

Зыходзячы з вышэйсказанага, асноўныя прынцыпы барацьбы з тэрарызмам уключаюць разбурэнне сеткі тэрарыстычных ячэек, палітычная трансфармацыя, пазбаўленне тэрарыстаў базісу ў выглядзе падтрымкі насельніцтва, правядзенне вайсковых аперацый і рэпрэсіі, прымяненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Міжнародная ацэнка

[правіць | правіць зыходнік]

Венская дэкларацыя 1993 г. абвясцілі, што тэрарызм «накіраваны на знішчэнне правоў чалавека». Пачынаючы з 1993 па 2005 гг. рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН сфакусаваліся на наступствах тэрарызму для правоў чалавека. З 2002 па 2017 гг. Генеральная Асамблея рэгулярна прымала тэматычную рэзалюцыю «абарона правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам». У новых рэзалюцыях акцэнт ссоўваецца на забеспячэнне захавання дзяржавамі сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам. Такая змена акцэнту, якая пачалася ў 2002 г., была выкліканая асцярогамі з нагоды празмерных дзяржаўных контртэрарыстычных мер[5].

Зноскі

  1. Марина Приставкина. Олег Нечипоренко: Терроризм — древний и смертельно опасный спутник человечества // Витрина. — Россия: Роспечать, 2002.
  2. Грачёв С. И. Контртерроризм: организационные, правовые, финансовые аспекты и вопросы профилактики (Учебное пособие) / Электронная версия. / Под общей редакцией академика О. А. Колобова. — Нижний Новгород: ФМО/ИСИ ННГУ им. Н. И. Лобачевского, 2010. — 166 с. — с. 11—12.
  3. Основные методы, средства борьбы с терроризмом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2022. Праверана 17 сакавіка 2022.
  4. Статья К.Мельничука в журнале «Зарубежное военное обозрение», № 1 за 2009 г.
  5. Яна Эльберт. Борьба с терроризмом: проблемы и вызовы с точки зрения прав человека // РСМД :: Российский совет по международным делам. — 2 марта 2020.