Перайсці да зместу

Беларусь і барацьба з міжнародным тэрарызмам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэспубліка Беларусь падтрымлівае палітыку ААН па супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму і супрацоўнічае з іншымі дзяржавамі па гэтым пытанні.

На ўзроўні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

[правіць | правіць зыходнік]

З 2004 па 2006 год[1] краіна ратыфікавала шэраг антытэрарыстычных дакументаў ААН, уключаючы канвенцыі аб барацьбе з захопам закладнікаў (1979), аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам (1997), аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму (1999)[2], аб барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму (2005)[3].

У адпаведнасці з пунктам 2 рэзалюцыі 2253 (2015) Савета Бяспекі ААН прадугледжана ўвядзенне нацыянальных прававых мер па недапушчэнні ўезду на тэрыторыю дзяржаў або транзіту праз яе фігурантаў, унесеных у спіс асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да Аль-Каіды, Талібану і ІДІЛ[4].

3—4 верасня 2019 года ў Мінску прайшла Міжнародная канферэнцыя «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій» з удзелам прадстаўнікоў звыш 50 краін. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам замежных спраў і контртэрарыстычным Упраўленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[5][4].

Міжнароднае супрацоўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

З 4 чэрвеня 1994 года Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Дагавора аб барацьбе з тэрарызмам паміж дзяржавамі-членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў[6].

30 верасня 1997 года з Расіяй на ўзроўні міністэрстваў унутраных спраў падпісана пагадненне па антытэрарыстычным супрацоўніцтве[7][8].

З 2000 года[9] ажыццяўляецца сумесная работа з Антытэрарыстычным цэнтрам і спецслужбамі СНД. Вядзецца падрыхтоўка кадраў нацыянальных антытэрарыстычных падраздзяленняў, навучанне, абмен вопытам і правядзенне сумесных антытэрарыстычных вучэнняў[4].

У 2009 годзе 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада ССА Беларусі ўключана ў склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ[10], якія прызначаны ў тым ліку для процідзеяння міжнароднаму тэрарызму.

У лютым 2024 года КДБ Беларусі на міжнародным форуме ў Абу-Дабі ўстанавіў кантакты ў сферы барацьбы з тэрарызмам з Вялікабрытаніяй, ЗША і Францыяй[11].

Контртэрарыстычная дапамога Нігерыі

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2014 года Нацыянальная асамблея Нігерыі ўхваліла выдзяленне аднаго мільярда долараў на барацьбу з ісламістамі «Бока Харам» на поўначы краіны. Гэтыя сродкі пайшлі на аплату навучання і матэрыяльных сродкаў Расіі, Чэхіі і Беларусі, чые спецыялісты займаліся падрыхтоўкай нігерыйскіх вайскоўцаў[12].

Неўзабаве спецпадраздзяленні арміі Нігерыі прыбылі на тэрыторыю Беларусі[13][14]. Паводле інфармацыі, апублікаванай на афіцыйным сайце ЦСП БФСТ «Дынама», курсы прызначаліся для падрыхтоўкі афрыканскіх вайскоўцаў да барацьбы з баевікамі ў дэльце Нігера[13]. Навучанне праходзіла на базе 5-й брыгады спецназа[15]. Некаторае садзейнічанне аказалі супрацоўнікі МНС Рэспублікі Беларусь[13]. Паводле інфармацыі журналісцкага партала Sahara Reporters, да снежня 2015 года ў расійскіх і беларускіх ваенных лагерах было навучана каля 700 нігерыйскіх снайпераў[16].

10 снежня 2020 года ў Абуджы адбылася сустрэча міністра абароны Нігерыі генерал-маёра Башыра Магашы з беларускай дэлегацыяй на чале з палкоўнікам Андрэем Красоўскім. У перамовах удзельнічалі таксама супрацоўнікі «БСЗТ—Новыя тэхналогіі». Абмяркоўвалася магчымасць павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў спецназа. Нігерыйскі бок быў зацікаўлены ў набыцці навыкаў збору разведвальнай інфармацыі і навучанні барацьбе з тэрарызмам. Заключаныя дамоўленасці сталі дапаўненнямі і пашырэннем да ўжо наяўных праграм па контртэрарыстычнай падрыхтоўцы[17].

  1. Тихиня 2014.
  2. Васин и др. 2023, с. 227—228.
  3. Пузырев 2008, с. 40.
  4. а б в 76-я сессия Генеральной Ассамблеи ООН, 6 комитет, Меры по ликвидации международного терроризма (п.111), 5 октября 2021 года
  5. Міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам праходзіць у Мінску // Белта, 3 верасня 2019
  6. Пузырев 2008, с. 36.
  7. Васин и др. 2023, с. 228.
  8. Пузырев 2008, с. 39.
  9. Пузырев 2008, с. 37.
  10. «Российская газета» — Вчера ОДКБ создала коллективные силы оперативного реагирования. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 10 лютага 2009.
  11. КДБ Беларусі ўстанавіў кантакты з заходнімі калегамі па барацьбе з тэрарызмам // Sputnik Belarus, 5 лютага 2024
  12. Nigeria Turns to Russia, Czech Republic, and Belarus for Military Training and Materiel
  13. а б в Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018. — Центр специальной подготовки Республики Беларусь
  14. Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)
  15. Снайперские винтовки
  16. Nigeria Army Yet To Pay Its Belarus-Trained Snipers In Six Months
  17. Military cooperation between Nigeria and Belarus Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  • Васин А. А., Новоселова М. Г., Рахимов К. Х. Проблема терроризма в Республике Беларусь // Постсоветские исследования. 2023;2(6):220-233.
  • Партнерство Республики Беларусь и Европейского Союза в сфере борьбы с международной преступностью и терроризмом / В. Г. Тихиня // Партнерство во имя благополучия : материалы международной научно-практической конференции "Республика Беларусь ― Европейский Союз: проблемы и перспективы партнерства", Республика Беларусь, г. Минск, 13―14 июня 2013 года / [редколлегия: Л. Ф. Евменов и др.]. — Минск, 2014. — С. 113―122
  • Пузырев, Д. А. Вклад Республики Беларусь в борьбу с международным терроризмом // Беларуская думка : журнал. — 2008. — Август