Перайсці да зместу

Кубак Іспаніі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Футбол
Кубак Іспаніі па футболе


 
Заснаваны: 1902
Кол-ць каманд: 126
Дзеючы чэмпіён: Рэал Мадрыд (20-ы тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны: Барселона (31 тытул)
Бягучы сезон
Сезон 2022/23

Кубак Іспаніі па футболе (ісп.: Copa del Rey) — штогадовы кубак Іспаніі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 83 каманды, уключаючы ўсе клубы Ла Лігі. Ён лічыцца другім па значнасці нацыянальным тытулам у іспанскім футболе пасля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва з’яўляецца Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя.

З моманту свайго заснавання кубак некалькі разоў змяняў назву; сучасная назва Каралеўскі кубак (ісп.: Copa del Rey) выкарыстоўваецца з 1977 года. Усяго 17 клубаў валодалі калі-небудзь кубкам; найбольш тытулаваным клубам з’яўляецца «Барселона» з 31 тытулам, затым ідуць «Атлетык» Більбаа (23 тытулы) і мадрыдскі «Рэал» з 20 перамогамі. Пераможца турніру ўдзельнічае ў Лізе Еўропы і матчах за Суперкубак Іспаніі перад пачаткам наступнага сезона.