Кубак Францыі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кубак Францыі па футболе
Заснаваны

1918

Кол-ць каманд

8 506

Апошні чэмпіён

Пары Сен-Жэрмен

Найбольш тытулаваны

Марсель, Пары Сен-Жэрмен (па 10)

Сайт

http://www.fff.fr

Сезон 2015/16

Кубак Францыі па футболе (фр.: Coupe de France de football) або Кубак Шарля Сымона (фр.: Coupe Charles Simon) — штогадовае спаборніцтва для французскіх футбольных клубаў, якое праводзіцца Федэрацыяй футбола Францыі з 1918 года. Кубак не прайшоў толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марселем» павалілася трыбуна стадыёна «Стад Арман-Сезар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1 500 былі паранены. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.

У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафесійныя футбольныя клубы, а таксама аматарскія футбольныя клубы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сезону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Суперкубку Францыі і атрымлівае права выступіць у Лізе Еўропы. Прыз на Кубак Францыі з'яўляецца пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза ўручаецца яго копія.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]