Перайсці да зместу

Кунесць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кунесць
руск.: Кунесть
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1745
Першая згадка
1745
Плошча
  • 2 км²
Вышыня цэнтра
101 м
Насельніцтва
8 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 81131
Паштовы індэкс
181606
Аўтамабільны код
60
Код АКАТП
Кунесць на карце Расіі ±
Кунесць (Расія)
Кунесць
Кунесць (Пскоўская вобласць)
Кунесць

Кунесць (руск.: Кунесть) — вёска ў Пскоўскай вобласці Расіі, уваходзіць у склад Юшкінскай воласці Гдоўскага раёна. Знаходзіцца недалёка ад берага Чудскога возера. У 2000 годзе ў вёсцы пастаянна пражывалі толькі 8 чалавек. У цёплыя сезоны насельніцтва павялічваецца дзякуючы дачнікам з Пскова, Гдова і Санкт-Пецярбурга.

Вёска не мае школ, прадпрыемстваў. Большасць насельніцтва жыве з агародаў і рыбалкі. Найбліжэйшая прадуктовая крама знаходзіцца ў вёсцы Ветвенік за 8 кіламетраў ад Кунесці. У вёску Горка, аддзеленую ад Кунесці ракой Куной, раз на тыдзень прыязджае аўтакрама — грузавы аўтамабіль, проста з кузава якога вядзецца гандаль.