Купал Ланцуга
Славутасць | |
Купал Ланцуга | |
---|---|
араб. قبة السلسلة | |
31°46′41″ пн. ш. 35°14′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Палесціна |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Купал Ланцуга (араб. قبة السلسلة, англ.: Qubbat al-Silsila) — купал у Старым горадзе Іерусаліма. Адна з найстарэйшых пабудоў на Храмавай гары, не з'яўляецца мячэццю ці храмам, але выкарыстоўваецца ў якасці малельнага дому. Купал мае дыяметр 14 метраў, што робіць яго трэцім па велічыні будынкам на Храмавай гары, пасля мячэці аль-Акса і Купала Скалы[1].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя структуры ўнутры купала датуюцца даісламскімі часамі[2], але як сярод арабскіх, так і сярод заходніх вучоных шырока распаўсюджанна гіпотэза, што Купал Ланцуга быў пабудаваны ў эпоху ўваходжання тэрыторыі Палесціны ў Амеядскі халіфат, падчас кіравання Абдул-Малік ібн Мервана[1]. Пасля ўварвання крыжакоў у Левант у 1099 годзе купал стаў капліцай, прысвечанай Якаву Зевядзееву. Але ў 1187 годзе будынак быў вернуты мусульманам пасля таго, як Саладзін адбіў Іерусаліма ў крыжакоў. Апошні капітальны рамонт быў праведзены ў 1975-76 гадах[2].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Паводле меркавання шэрагу арабскіх гісторыкаў, Купал Ланцуга (без уліку знешняй сцяны) быў выкарыстаны ў якасці мадэлі для Купала Скалы. Падобна апошняму, Купал Ланцуга мае калоны, звязаныя паміж сабой драўлянымі бэлькамі, і падтрымку з аркад. Купал Скалы ў тры разы перавышае памер Купала Ланцуга, а займаная плошча і вышыня прапарцыйны[3].
Зноскі
- ↑ а б Dome of the Chain Архівавана 6 кастрычніка 2008. Archnet Digital Library.
- ↑ а б Pringle, Deny. (1993). The Churches of the Crusader Kingdom of Jerusalem: A Corpus, Vol. III Cambridge University Press, pp.182-184.
- ↑ Conder, Claude Reignier and Palestine Exploration Fund (1887). Tent Work in Palestine: A Record of Discovery and Adventure R. Bentley & Son, 165.