Перайсці да зместу

Левант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Левант

Лева́нт (ад сярэднефранц.: Levant або італ.: Levante – усход, узыход) – гістарычная назва ўсходняй часткі Міжземнаморскага рэгіёну, якая ўключае сучасныя: Сірыю, Ліван, Іарданію, Ізраіль/Палестыну і Кіпр, а таксама часткі тэрыторыі Турцыі (правінцыя Хатай) і Егіпта (правінцыі Паўночны і Паўднёвы Сінай)[1][2][3].

Адпаведна, назва ўсходняй часткі Міжземнага мора – Левантыйскае мора.

Еўрапейскае слова «Левант» – гэта эквівалент арабскага тапоніма «Аш-Шам» (араб. الشام‎), які пазначае гістарычны рэгіён Сірыя[3].

Дакладны час з’яўлення тэрміна невядомы, але ў шырокае ўжыванне ён увайшоў з XI–XII ст. для абазначэння эгейскага і міжземнаморскага берагоў Малой Азіі і Эгейскіх астравоў, а пасля Крыжовых паходаў распаўсюдзіўся на егіпецкае, сіра-палестынскае і кіпрскае ўзбярэжжа.

Пасля Першай сусветнай вайны (да 1946 года) словазлучэнне «дзяржавы Леванта» (États du Levant) ужывалася, як агульная назва падмандатных тэрыторый Францыі ў Сірыі і Ліване[3].

  1. ↑ Левант (руск.)
  2. ↑ Левант (руск.)
  3. 1 2 3 Левант Архівавана 16 чэрвеня 2025. (руск.)