Кэндзіс Берген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэндзіс Берген
Candice Bergen
Дата нараджэння 9 мая 1946(1946-05-09) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  ЗША
Бацька Edgar Bergen[d]
Маці Frances Bergen[d]
Муж Луі Маль
Адукацыя
Прафесія
Узнагароды

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (1989)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (1992)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1989)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1990)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1992)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1994)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1995)

Hasty Pudding Woman of the Year[d] (1979)

IMDb ID 0000298
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэндзіс Берген (анг. Candice Bergen, нар. 9 мая 1946, Беверлі-Хілс, штат Каліфорнія) — амерыканская актрыса, найбольш вядомая па ролях у тэлесерыялах «Мёрфі Браўн» і «Юрысты Бостана».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кэндзіс вывучала мовы і фатаграфію ў Вашынгтоне, а пазней у Пенсільваніі і Швейцарыі. Сваю кар’еру яна пачала ў якасці фотамадэлі, але ўжо праз непрацяглы час атрымала першыя прапановы роляў. У 1979 г. яна намінавалася на «Оскар» і «Залаты глобус» як лепшая актрыса другога плана ў фільме «Пачаць спачатку». За працу ў тэлесерыяле «Мёрфі Браўн» Кэндзіс Берген атрымала два «Залатыя глобусы» і пяць прэмій «Эмі».

У 1981 г. Кэндзіс Берген выйшла замуж за французскага рэжысёра Луі Маля. У іх нарадзілася дачка. Муж Кэндзіс Берген памёр у 1995 г.

Акрамя акцёрскай кар’еры Берген займаецца фотарэпартажамі, жывапісам і выяўленчымі мастацтвамі, а таксама напісала п’есу. Акрамя англійскай яна размаўляе на французскай і іспанскай мовах.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]