Луі Маль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Маль
Louis Malle
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1932(1932-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1995(1995-11-23)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Anne-Marie Deschodt[d] і Кэндзіс Берген
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар, кінапрадзюсар
Кар’ера 1956—1994
Узнагароды

French Syndicate of Cinema Critics[d] (1956)

Залатая пальмавая галіна (1956)

прыз Луі Дэлюка[d] (1957)

Прэмія BAFTA за найлепшы фільм[d] (1975)

United Nations Awards[d] (1975)

Залаты леў

National Society of Film Critics Award for Best Director[d] (1981)

Прэмія BAFTA за найлепшую рэжысуру[d] (1982)

Залаты леў

Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса за найлепшы фільм на замежнай мове (1987)

прыз Луі Дэлюка[d] (1987)

прэмія «Сезар» за лепшую рэжысуру (1988)

Q3703473? (1988)

Прэмія «Сезар» за найлепшы фільм (1988)

David di Donatello for Best Foreign Director[d] (1988)

César Award for Best Writing[d] (1988)

Прэмія BAFTA за найлепшую рэжысуру[d] (1989)

David di Donatello for Best Foreign Director[d] (1990)

BAFTA Academy Fellowship Award[d] (1991)

Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту (1988)

BAFTA

Сезар
IMDb ID 0001501
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Маль (фр.: Louis Malle, 30 кастрычніка 1932, Францыя — 23 лістапада 1995, Лос-Анджэлес, ЗША) — французскі кінарэжысёр, аператар, прадзюсар, сцэнарыст. Часта згадваецца ў сувязі з кінематаграфічным рухам «Французская новая хваля», аднак яго прыналежнасць да «новай хвалі» спрэчная.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Францыі ў мястэчку Thumeries (дэпартамент Нор) у заможнай сям’і, пяты з сямі дзяцей. Вывучаў спачатку паліталогію, затым кінематаграфію. Як кінематаграфіст практыкаваўся ў Жак-Іва Кусто — прыняў удзел у двухгадовай экспедыцыі Кусто на караблі «Каліпса», дзе набыў практычныя кінематаграфічныя навыкі. Вынікам стаў фільм «Свет маўчання» (1956), зняты сумесна з Кусто. Фільм атрымаў высокія ўзнагароды — «Оскара» і «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. Луі Малю было ўсяго 24 гады. У тым жа 1956 годзе, Маль працаваў асістэнтам ў Рабера Брэсона.

Першым самастойным фільмам Маля як рэжысёра быў «Ліфт на эшафот» (1958). Наступны фільм — «Палюбоўнікі» (1958), з Жаннай Маро у галоўнай ролі — справакаваў хвалю спрэчак з-за сэксуальнага кантэксту і табуяваных тэм. Некаторыя наступныя фільмы Маля таксама закранаюць тэмы-табу: у фільме «Блукаючы агеньчык» (1963) галоўны герой схільны да суіцыду, у фільме «Загана сэрца» (1971) здараецца інцэст паміж маці і сынам, а фільм «Лакомб Люсьен» апавядае аб супрацоўніцтве французаў з фашысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны.

У 1970-х Маль жыў і працаваў паралельна ў Францыі і ЗША (у Галівудзе). Апошні фільм рэжысёра — «Ваня на 42-й вуліцы» (1994) — заснаваны на п’есе Чэхава «Дзядзя Ваня». Сярод акцёраў і асістэнтаў, з якімі працаваў Луі Маль: Брыжыт Бардо, Жанна Маро, Сьюзан Сарандон, Фолькер Шлёндорф, Марчэла Мастраяні. Луі Маль памёр ад лімфомы у сваім доме ў Лос-Анжэлесе ва ўзросце 63 гадоў.

З 1980 года і да сваёй смерці Луі Маль знаходзіўся ў шлюбе з амерыканскай актрысай Кэндзіс Берген.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]