Кіран Дэсаі
Выгляд
Кіран Дэсаі | |
---|---|
Kiran Desai | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 верасня 1971[1][2][…] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Індыя |
Маці | Anita Desai[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, празаік |
Гады творчасці | 1998-цяперашні час |
Жанр | раман |
Мова твораў | англійская |
Прэміі | Букераўская прэмія (2006) |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (2013) Berlin Prize[d] (2013) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіран Дэсаі (англ.: Kiran Desai; 3 верасня 1971) — індыйская пісьменніца. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2006 года за раман «Спадчына спустошаных».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кіран Дэсаі нарадзілася ў Нью-Дэлі, Індыя, і жила там да 14 гадоў. Потым яна з маткаю адзін год жыла ў Англіі, а пасля пераехала ў Злучаныя штаты, дзе вывучала творчасць пісьменнікаў у Бенінгтанскім каледжы, ва Універсітэце Холінса і ў Калумбійскім універсітэце[3].
У студзені 2010 года Нобелеўскі лаўрэат Архан Памук паведаміў, што знаходзіцца ў рамантычных стасунках з Дэсаі.[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Па ўласных словах аўтара значны ўплыў на яе як пісьменніцу аказала яе маці Аніта Дэсаі[3].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- 1998 «Хулабала ў фруктовым садзе гуаявы» (Hullabaloo in the Guava Orchard)
- 2006 «Спадчына спустошаных» (The Inheritance of Loss)
Зноскі
- ↑ Kiran Desai // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kiran Desai // Babelio — 2007.
- ↑ а б Інтэрв'ю штомесячнаму кніжнаму агляду «boldtype»
- ↑ 'Pamuk: It's no secret, Kiran is my girlfriend', Times of India, 1 February 2010
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіран Дэсаі