Перайсці да зместу

Ламінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ламінарыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laminaria J.V.Lamour., 1813


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  11217
NCBI  33637
EOL  10422

Ламінарыя (Laminaria), марская капуста — род з класа бурых марскіх водарасцей.

Выдзяляецца 30 відаў. Пашыраны ў халодных акіянах і морах абодвух паўшар'яў. Сустракаецца ад паверхні да глыбіні 200 м. Найбольш вядомыя: ламінарыя Гур'янавай, пальчатарассечаная, паўночная, цукрыстая, японская.

Слаявіна даўжынёй 0,5 — 50 м у выглядзе пласціны суцэльнай або рассечанай, гладкай ці маршчыністай, складкаватай, з пузырамі або без іх. Прымацоўваецца да субстрату дыскападобнай падэшвай ці галінастымі рызоідамі. Размнажэнне бясполае (зааспоры) і палавое (аагамія).

Многія віды ламінарыі ўжываюцца ў ежу. Таксама яе выкарыстоўвалі і як угнаенне, бо ламінарыя ўтрымоўвае вельмі вялікі набор макра-і мікраэлементаў. Ламінарыя багатая ёдам, які змяшчаецца ў арганічнай форме, што ўплывае на яе засваенне арганізмам чалавека. Ужыванне ў ежу ламінарыі рэкамендуецца для прафілактыкі эндэмічнага валля. У касметалогіі выкарыстоўваецца як сродкі для абгортвання.