Перайсці да зместу

Бурыя водарасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурыя водарасці

Fucus vesiculosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaeophyceae Wettst., 1901

Парадкі

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  10686
NCBI  2870
EOL  3533
FW  306705

Бурыя водарасці[1] (Phaeophyceae) — аддзел аўтатрофных храмістаў. У жыццёвым цыкле ўсіх прадстаўнікоў прысутнічаюць шматклеткавыя стадыі.

Бурыя водарасці ўключаюць 1500 відаў, якія аб’яднаны ў 265 родаў, з якіх дастаткова вядомыя Ламінарыя (Laminaria), Саргас (Sargassum), Цыстазейра (Cystoseira). Пераважна марскія формы, толькі восем відаў перайшлі да існавання ў прэсных вадаёмах. Пашыраны ва ўсіх морах, у халодных водах утвараюць значныя зараснікі.

Шматклетачныя, пераважна макраскапічныя водарасді, часам даўжынёй да 60 м. Слаявіна жаўтавата-бурая з-за прысутнасці жоўтых і бурых пігментаў (фукаксанціну і інш.), мае хларафілы а і с. Размнажаюцца палавым і бясполым шляхам, радзей вегетатыўна. Палавы працэс — ізагамія, анізагамія і аагамія. Цыкл развіцця ізаморфны (больш старажытны) і гетэраморфны. Адметныя рысы бурых водарасцей: шматклетачныя валаскі з базальнай зонай росту; шматгнездавыя ўмяшчальні, што функцыянуюць як гаметангіі або спарангіі; зааспоры і гаметы з двума жгуцікамі.

Бурыя водарасці ў храматафорах ўтрымліваюць буры пігмент фукаксанцін (C40H56O6). Гэты пігмент маскіруе астатнія пігменты. У адрозненне ад іншых водарасцей, для бурых водарасцей характэрныя шматклеткавыя валасінкі з базальнай зонай росту.

Шырока выкарыстоўваюцца ях харчовыя і кармавыя расліны, у медыцыне і прамысловасці для атрымання алігнітаў, манітолу, кармавой мукі.

Зноскі

  1. Напісанне Бурыя водарасці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996