Лансэлот Хогбэн
Лансэлот Хогбэн | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1895[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 жніўня 1975[1] (79 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Enid Charles[d] |
Род дзейнасці | матэматык, генетык, статыстык, заолаг, пісьменнік, мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Лансэлот Хогбэн (Lanselot Hogben) (1895 — 1975) — англійскі навуковец, стваральнік штучнай мовы Інтэрглоса. Вучыўся ў Трыніці Коледжэ, Кембрыдж. Быў біёлагам, меў навуковую ступень прафесара ва ўніверсітэтах Паўднёвай Афрыкі, ЗША, Лондана, і Абердзіна. Ён быў мужам Энід Чарлз — вядомай вучонай у галіне статыстыкі, меў пяць дзяцей.
Ён шмат падарожнічаў, быў нават у Японіі. З’яўляецца аўтарам навукова-папулярнай кнігі Science for the Citezen (Навука для грамадзяніна), шматлікіх эсэ па адукацыі, напрыклад Dangerous Thoughts (Небяспечныя думкі). Іншыя папулярныя ягоныя творы — Mathematics for the Million (Матэматыка для мільёнаў) і напісаная ў сааўтарстве The Loom of Language (Кросны мовы).
Ён стварыў у 1943 годзе штучную мову Інтэрглоса. Адсутнасць поспеха яго мовы стала падставай таго, што ён пакінуў заняткі ёй у 1963 годзе, калі прапанаваў іншы праект: Essential World English, створаны на аснове Бэйсік-інгліш.
Зноскі
- ↑ а б Hosch W. L. Lancelot Thomas Hogben // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.