Інтэрглоса
| Інтэрглоса | |
|---|---|
| Створаны | Лансэлот Хогбэн |
| Год стварэння | 1943[1] |
| Катэгорыя | міжнародныя дапаможныя мовы |
| Тып пісьменнасці | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | igs |
| Штучныя мовы | |
Інтэрглоса (Intergloso, Interglosa ці Interglossa) — штучная мова, прапанаваная Лансэлотам Хогбэнам (1895—?) у кнізе «Interglossa» у 1943 годзе. Мова мае слоўнік, галоўным чынам запазычаны з грэчаскай мовы, і граматыку з рысамі англійскай, кітайскай і піджына. У 1963 Хогбен прапанаваў штучную мову Essential World English, створаную на аснове бэйсік-інгліш, і пакінуў інтэрглосу. Каля 1981 года Вэндзі Эшбі і Рональд Кларк вярнулі мове жыццё, і пасля ажыццяўлення некаторых змен яна пачала звацца Глоса.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Алфавіт і вымаўленне
[правіць | правіць зыходнік]Інтэрглоса мае лацінскі алфавіт. ae = e; c, ch, q = k; ph = f; rh = r; th = t; x у пачатку слова гучыць як z, у іншых месцах слова мае гук ks; y = i. У пачатку словаў не вымаўляюць першую зычную ў камбінацыях ct-, gn-, mn-, pn-, ps-, pt-, за выключэннем прыстаўкі «pseudo-». Усе словы з некалькі складаў канчаюцца на галосную. Націсковы склад — перадапошні, калі слова канчаецца адной галоснай (bilEta), але трэці з канца, калі слова канчаецца дзвюма галоснымі (nEsia, orientAtio).
Марфалогія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар не ўжывае традыцыйныя назвы (такія як назоўнік, дзеяслоў і г. д.), каб класіфікаваць словы. Ён прапануе зусім іншую наменклатуру:
- Існуе 11 «псеўданімаў», з якіх толькі 4 рэальна суадносяцца з займеннікамі (mi = я, tu = ты, na = мы, mu = вы). Псеўданім su пачынае пытальныя аперацыі.
- Існуе 6 пытальных, імператыўных, адмоўных і кампаратыўных слоўцаў.
- Існуе 396 назоўнікаў, але аўтар лічыць «назоўнікамі» толькі назвы пэўных рэчаў. Назоўнікі не маюць ні склону, ні множнага ліку.
- Існуе 20 «дзеяслоўчыкаў», г. зн. словаў, якія дзейнічаюць як дзеясловы, дзеепрыметнікі ці абстрактныя назоўнікі, толькі змяняючы пазіцыю ў сказе. Гэтыя словы марфалагічна нязменныя.
- Існуе 29 артыкляў. Аўтар называе «артыклямі» не толькі самі артыклі, але таксама і лічэбнікі.
- Існуе 417 узмацняльнікаў, г. зн. словаў, якія функцыяніруюць як прыметнікі, прыназоўнікі, прыслоўі.
- Лічэбнікі (1-10): mono, bi, tri, tetra, penta, hexa, hepta, octa, nonnea, deca.
Сінтаксіс
[правіць | правіць зыходнік]Парадак словаў у Інтэрглосе фіксаваны: суб’ект, дзеяслоў, аб’ект. Мадіфіцыруючыя словы з’яўляюцца пасля мадыфікаваных, «артыкль» перад імем, прыслоўі перад аб’ектамі, непрамы аб’ект перад прамым. У пытальных і адмоўных канструкцыях парадак слоў не мяняецца.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Ойча наш»:
Na parenta in Urani; na dicte volo; tu Nomino gene revero. Plus tu Crati habe accido; plus u Demo acte harmono tu Tendo epi Geo homo in Urani; Na dicte petitio: Tu date plu di Pani a Na; plus Tu acte pardo plu malo Acte de Na; metro Na acte pardo Mu; Su acte malo de Na. Peti Tu non acte dirigo Na a plu malo Offero: Hetero, Tu date libero Na apo Malo.
- U domi; su pre gene gravito; habe mega palaeo [Дом, які разбурыўся (які раней пацярпеў з-за дзеяння гравітацыі), — вельмі стары (мае вялікую старасць)]
- Un anthropi; su pre dicte re; non habe bio [Чалавек, аб якім гаварылі (аб якім раней гаварылі справу), памёр (не мае жыцця)]
- Un anthropi; mi pre vise; non habe bio [Чалавек, якога я бачыў (раней), памёр]
- Un anthropi; na pre dikte de; non habe bio [Чалавек, аб якім мы гаварылі, памёр]
- Fe pre dicte a mi mega longo historio [Яна гаварыла (раней) мне (вельмі) доўгую гісторыю]
- Mi date credito de bibli pan amico-pe de mi [Я прысвячаю гэтую кнігу ўсім маім сябрам]
- U paleo gyna in horta [Старая (знаходзіцца) ў садзе]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mario Pei. Адна мова для ўсяго свету = One language for the world. — New York: Biblo and Tannen, 1968. — P. 137-139. — 291 p. — ISBN 8196-0218-3.