Перайсці да зместу

Ласковые Усы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласковые Усы
Жанры поп-панк, альтэрнатыўны рок, глэм-рок, рэпкор, 8-bit-рок
Гады 2010 — наш час
Краіна  Украіна
Адкуль Кіеў
Іншыя назвы ЛУ
Мова песень Англійская, руская
Лэйбл LU_records
Склад Вячаслаў Іарданаў
Сяргей Коршунаў
Аляксандр Рэкічынскі
Аляксандр Ковачэў
laskovyeusy.com

«Ла́сковые Усы́» (бел.: Ласкавыя Вусы) — украінскі рок-гурт з горада Кіева. Створаны ў 2010 годзе ў Данецку. Паў-фіналісты 4-га сезона шоу «Украіна мае талент»[1].

Пачаткам нараджэння гурта можна лічыць лета 2010 года. Жыццё свайму гурту двое хлопцаў далі на берагах Азоўскага мора. Па словах аднаго з заснавальнікаў калектыву Вячаслава:

" Мы з сябрам працавалі ў дзіцячым лагеры і вырашылі зрабіць нешта смешна недарэчнае ... аддуху, так сказаць. Я дрынкаў на акустычнай гітары, а сябар не трапляючы ў ноты спяваў. Гэта было пацешна. Усім вакол падабалася. Пры гэтым часу на гігіенічныя працэдуры не было. Хадзілі няголеныя. У выніку выраслі вусы. Мы былі ласкавымі хлопцамі і разам з тым, усатымі. І нехта назваў нас: «Ласкавыя Вусы». Так нарадзілася наша самая першая форма існавання. "

З тых часоў многае змянілася. Стыль музыкі «Ласкавых Вусоў» далёкі ад першаснага гучання. Як кажуць самі ўдзельнікі: «цяпер наша музыка — гэта спляценне 8-біт гукаў, рока і матываў дыска».[2]

Нельга не адзначыць унікальны імідж каманды. Чырвоныя касцюмы і штаны, а замест упрыгожванняў — джойсцікі ад прыставак «Дэндзі».

Шырокі рэзананс гурт атрымаў у 2012 годзе, прыняўшы ўдзел у адным з усеўкраінскіх шоў «Украіна Мае Талент 4». Хлопцы выканалі пацешную песню «Шопінг»[3], якую пасля кастынгу не напявалі толькі немаўляты. Удалы хіт даў «Ласкавым Вусам» зялёнае святло ў паўфінал шоў. І гурт па поўнай скарыстаўся рэсурсамі праекта. Другі хіт, які выканалі хлопцы, «СуперСила», раскрыў бачанне на патэнцыял каманды. «Ласкавыя Вусы» вырашылі ўскладніць задачу і згуляць не проста песню, а зрабіць шоў. У вобразах самастойна выдуманых супергерояў ансамбль «парваў» залу. Рассоўныя сцены, спецэфекты і ўзлёт да нябёсаў даставілі гледачам задавальненне. Аднак былі і тыя, хто не да канца змог зразумець стыль выступлення. Таму ансамбль стварае хіт «Троль» і выконвае яго ў прамым эфіры ўсеўкраінскага музычнага канала «М1». Песня прысвечана тролям у інтэрнэце.[4]

«Ласкавыя Вусы» актыўна выступаюць, здымаюць кліпы. У планах выпусціць свой дэбютны поўнафарматны альбом. Іх песні размешчаны ў інтэрнэце.

У папулярнай культуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Агляд кліпа «СуперСила» вэб-шоў #balalike з групай Eskimo Callboy.[5]
  • Кліп «СуперСила» трапіў у перадачу «Говнорокеры» з вядучым Сяргеем Карміліцыным (VJ Hobbit).[6]
  • «Градус натхнення»
  • «Лепшыя песні» (2011)
  • «Проста хіты» (2013)
  • «Усе мікрасхемы» (2014)
  • «Усы ўжо не тыя» (2016)
  • «Фрагменты жыцця» (2015)
  • «Проста» (2016)
  • «Заўсёды жыві цяпер» (2016)
  • 2011 — «СуперСила»
  • 2012 — «Шопінг»
  • 2013 — «Насустрач да Лета»
  • 2014 — «Усе Мікрасхемы»
  • Вячаслаў Іарданаў — гітара, вакал (2010—наш час)
  • Сяргей Коршунаў — бас-гітара (2010—наш час)
  • Аляксандр Рэкічынскі — гітара (2010—наш час)
  • Аляксандр Ковачэў — ударныя (2016—наш час)

Ранейшыя ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ігар Мярэжны — ударныя
  • Уладзімір Харабадот — клавішныя
  • Аляксей Лаўроў — вакал
  • Павел Афанасьеў — ударныя
  • Антон Панфілаў — ударныя
  • Дзмітрый Бунтаў — ударныя

Зноскі