Леафвін Годвінсан
Леафвін Годвінсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Leofwine Godwinson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Годвін Уэсэкскі | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1035 | ||||||
Смерць |
14 кастрычніка 1066 |
||||||
Род | Дом Годвіна | ||||||
Бацька | Годвін Уэсэкскі[d][1][2] | ||||||
Маці | Гіта Торкельдоцір[d][1][2] |
Леафвін Годвінсан (англ.: Leofwine; каля 1035 — 14 кастрычніка 1066) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Кента (з 1057 года), прадстаўнік дому Годвіна і малодшы брат караля Гаральда II, актыўны ўдзельнік абароны Англіі ад нармандскіх заваёўнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Леафвін быў пятым сынам Годвіна, эрла Уэсэкса, найбуйнейшага і самага ўплывовага магната Англіі першай паловы кіравання караля Эдуарда Спаведніка. Калі ў 1051 г. кароль дамогся выгнання Годвіна і яго сям’і, Леафвін адправіўся разам са сваім старэйшым братам Гаральдам у Ірландыю. Там яны набралі флатылію караблёў і, злучыўшыся з ваеннымі сіламі бацькі, у 1052 г. высадзіліся ў Англіі і прымусілі караля Эдуарда пагадзіцца на вяртанне ўладанняў і ўплыву сям’і Годвіна.
Пасля смерці эрла Годвіна ў 1053 г. яго ўладанні атрымаў у спадчыну старэйшы сын Гаральд. Леафвін каля 1057 г. атрымаў тытул эрла з уладай над наступнымі графствамі: Кент, Эсэкс, Мідлсекс, Гертфардшыр, Сурэй і, магчыма, Бакінгемшыр. Леафвін і іншыя сыны Годвіна разам кантралявалі большую частку англасаксонскага каралеўства. Уплыў Годвінсанаў яшчэ больш узмацнілася пасля абрання напачатку 1066 г. Гаральда каралём Англіі.
Леафвін разам са сваёй дружынай удзельнічаў у абароне краіны ў перыяд нарвежскага і нармандскага ўварванняў 1066 г. і загінуў у бітве пры Гастынгсе.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Англасаксонскі перыяд
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973.
Папярэднік Годвін |
эрл Кента 1057 — 1066 |
Пераемнік Ліквідавана |