Харальд I Сінязубы
Харальд I Сінязубы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Harald Blåtand | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Горм Стары | ||||||
Пераемнік | Токе Гормсан[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
911[1] |
||||||
Смерць |
1 лістапада 985[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кнютлінгі | ||||||
Бацька | Горм Стары | ||||||
Маці | Ціра[d] | ||||||
Жонка | Гунхільда[d][3], Това Абадрыцкая[d][4] і Гірыд Шведская[d] | ||||||
Дзеці | Свен I Вілабароды[5], Ціра Дацкая[d], Хокан Харальдсан[d][6] і Гунхільда[d][6] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харальд I Сінязубы Гормсан (дацк.: Harald Blåtand, нарв.: Harald Blåtann; 930-я—1 лістапада 986?) — кароль Даніі і Нарвегіі. Паводле распаўсюджанай версіі атрымаў мянушку з-за цёмнага колеру зубоў; слова blå у той час азначала значна цямнейшы колер, чым сіні. Атрымаў трон у спадчыну ад свайго бацькі Горма Старога, у гонар якога ўсталяваў адзін з рунных камянёў у Елінгу (Малы, або камень Горма). Святы Каталіцкай царквы[7].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная і знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Пры Харальдзе I у 965 годзе Данія афіцыйна прыняла хрысціянства. Гэта рашэнне, галоўным чынам, было прадыктавана палітычнымі выгодамі такога кроку — паляпшэннем адносін з суседняй Свяшчэннай Рымскай імперыяй і асвечаным хрысціянскім светам у цэлым.
У 976 годзе аб’яднаныя сілы датчан і верных ярлу Хокану II Магутнаму нарвежцаў перамаглі караля Нарвегіі Харальда II Шэрую Шкуру. Пасля гэтага ярл стаў фактычна каралём Нарвегіі, хоць спачатку ён усё ж прызнаваў вярхоўную ўладу караля Даніі, але калі ў 986 годзе Харальд паспрабаваў прымусіць Хокана прыняць хрысціянства, і той цалкам разарваў адносіны з ім. У гэтым жа годзе датчане распачалі ўварванне ў Нарвегію, якое скончылася няўдачай.
Надпіс на камені з Елінга
[правіць | правіць зыходнік]Надпіс на рунным камені з Елінгу сцвярджае, што Харальд «скарыў усю Данію». Сэнс гэтых слоў дагэтуль не зусім зразумелы. Высоўвалася некалькі версій:
- Харальд першапачаткова валодаў толькі часткай Ютландыі і заваяваў суседнія тэрыторыі,
- Харальд перамог усіх супернікаў, якія аспрэчвалі яго права на карону,
- Магчыма пад гэтым мелася на ўвазе тое, што Харальд у 983 годзе ў саюзе з абадрытамі выцесніў немцаў з паўднёвых тэрыторый Даніі.
Мяркуецца, што менавіта падчас вайны з немцамі Харальдам былі пабудаваны пяць (яшчэ адзін меркавана ў той жа самы час) кругавых замкаў на тэрыторыі Даніі і Сконэ.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле раннесярэднявечнай крыніцы (Адам Брэменскі, або Саксон Граматык), Харальд быў забіты падчас вайны са сваім сынам Свенам. Прычынай рознагалосся называюцца прыхільнасць Харальда да царквы, спробы ўмацаваць дзяржаву і пашырыць яго паўнамоцтвы, у той час як Свен быў язычнікам і аддаваў перавагу традыцыйным набегам. Аднак аб’ектыўнасць крыніцы падвяргаецца сумневу. Паводле адной з версій, Харальд Сінязубы памёр у Ёмсбаргу.[8]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты тройчы
- Гунхільда
- Това, дачка Мсцівоя Абадрыцкага
- Гірыд, дачка Олафа II Б’ёрнсана кіраўніка Швецыі
Ад гэтых шлюбаў нарадзіліся:
- Хокан (-987)
- Гунхільд (забіта 13 лістапада 1002). Жонка Паліга Дэваншырскага, загінула разам з мужам падчас разні ў дзень Святога Брайса, арганізаванай каралём Англіі Этэльрэдам Неразумным.
- Ціра (-1000). Жонка: 1) Стырб’ёрна Моцнага, шведскага конунга; 2) Бурыслава, кіраўніка вендаў; 3) Олафа I Тругвасана
- Свен I Вілабароды (960-я — 1014). Магчыма ад наложніцы. Кароль Даніі з 985 года, Нарвегіі з 1002 года, Англіі з 1013 года. Муж 1) Гунхільды (або дачкі Мешкі Польскага, або Бурыслава Вендскага) памерла ў 1013 годзе; 2) Сігрыд Гордая.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя была створана бесправодная тэхналогія для аб’яднання розных электронных прылад. Яна была названа Bluetooth. Гэта звязана з дзейнасцю караля Харальда, які аб’яднаў народы на тэрыторыі сучасных Даніі і Сконэ, дзе і была распрацавана гэта тэхналогія. Цікава, што першапачаткова слова Bluetooth было проста кодам праекта.
Зноскі
- ↑ Harold Bluetooth // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.newadvent.org/cathen/07141b.htm
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/S%C3%B8nder_Vissing_Runestone
- ↑ Kindred Britain
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Harald_Blaatand
- ↑ T. D. Kendrick, A History of the Vikings, Courier Dover Publications, 2004, p.182, ISBN 0-48-643396-X
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаральд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Гвин Джонс Викинги. Потомки Одина и Тора = A history of the vikings / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — Центрполиграф. — М., 2007. — 445 с. — (Загадки древних цивилизаций). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3095-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харальд I Сінязубы
- KINGS of DENMARK 935—1042 (FAMILY of GORM) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.