Лешава
Выгляд
Лешава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,28 км |
Шырыня | 0,21 км |
Плошча | 0,044 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,83 км |
Найбольшая глыбіня | 5,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,7 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ле́шава — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Загор’е, у басейне ракі Тураўлянка.
Плошча паверхні 0,044 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя — 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 0,83 км. Аб’ём вады ў возеры 0,12 млн м³.
Размешчана на забалочанай пойме Чарсцвяцкага возера, з якім на поўначы, усходзе і поўдні мае агульны схіл вышынёй да 15 м. У разводдзе азёры праз пойму злучаюцца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)