Чарсцвяцкае
Чарсцвяцкае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,3[1] м |
Даўжыня | 6,9 км |
Шырыня | 2,5 км |
Плошча | 9,35 км² |
Аб’ём | 0,0207 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 19,2 км |
Найбольшая глыбіня | 4,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,3 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 152 км² |
Упадаюць | Выдрыца |
Выцякаюць | Гарбаціца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарсцвя́цкае возера, Чарсцвяты — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 15 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Слабада. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча паверхні 9,35 км². Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 6,9 км, найбольшая шырыня 2,5 км. Плошча вадазбору 125 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, на поўдні і захадзе 10—18 м. Берагі нізкія, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму. Дно да глыбіні 0,5—1 м, пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць 49 % плошчы возера. Ёсць 8 астравоў агульнай плошчай 0,8 км² (буйнейшыя з іх — Хутар, Вялежжа, Казлячы).
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае рака Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай Гарбаціца[1] ў возера Павульскае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 200 м.
Уздоўж берагоў возера вёскі Слабада, Карачына, Наваселле, Славені.
Зноскі
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 54. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарсцвяцкае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. - С. 395.
- Чарсцвяцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 327. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыб (руск.)олова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 54. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чарсцвяцкае возера Архівавана 15 сакавіка 2013.