Лонне
Выгляд
Лонне | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 121,9 м |
Даўжыня | 0,68 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,23 км² |
Аб’ём | 0,00052 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,91 км |
Найбольшая глыбіня | 3,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,0 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Лонне — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёсак Лісуны і Кацельна, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 1,91 км. Аб’ём вады ў возеры 0,52 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалочаныя. На захадзе злучана ручаём з возерам Клешна, на поўначы — ручаём з ракой Дрыса.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 344. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 207. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)