Луншань (культура)
Выгляд
Культу́ра Лунша́нь (кіт. трад. 龍山文化, спр. 龙山文化, піньінь Lóngshān wénhuà) — археалагічная культура эпохі позняга неаліту (1-я палавіна 2-га тыс. да н.э.) у паўночным Кітаі.
Атрымала назву ад горада Луншань (на ўсходзе вобласці Цзінаня ў правінцыі Шаньдун), дзе ў 1928—29 гг. былі зроблены першыя знаходкі прадметаў гэтай культуры.
Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. З Луншанню звязваюць з'яўленне ў Кітаі пшаніцы і ячменю, свойскіх быка, казы і авечкі.
Для культуры характэрны чорнаглянцаваны керамічны посуд, выраблены на ганчарным крузе, шліфаваныя каменныя сякеры, нажы, цёслы, вырабы з косці і ракавін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луншань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 371.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луншань (культура)