Луі Анкетэн
Луі Анкетэн | |
---|---|
фр.: Louis Anquetin | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Louis Emile Anquetin |
Род дзейнасці | мастак, літограф, вырабнік |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1861[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1932[3][4][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Анкетэн (фр. Louis Anquetin, 26 студзеня 1861, Этрапаньі — 19 жніўня 1932, Парыж) — французскі мастак і тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў сінтэтызму ў жывапісе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Луі Анкетэн нарадзіўся ў французскай камуне Этрапаньі ў заможнай сям’і. З ранняга дзяцінства хлопчык захапіўся жывапісам і яго бацькі, бацька Жорж Анкетэн і маці Роўз-Фелісітэ Шовэ, усяляк падтрымлівалі гэтае захапленне.
У 1872 г. Луі быў залічаны ў Руанскі ліцэй П’ера Карнэля, пасля заканчэння якога паступіў на ваенную службу ў 6-ы драгунскі полк, раскватараваны ў горадзе Шартр.
У 1882 г., завяршыўшы службу ў войску, Луі вырашыў стаць мастаком і, адправіўшыся ў Парыж, пачаў вывучаць жывапіс у мастацкай студыі Леона Бана. Тут ён пазнаёміўся з Анры Тулуз-Латрэкам, з якім пасля быў дружны многія гады. У 1883 г. Леона Бана прызначылі прафесарам Акадэміі мастацтваў і ён зачыніў сваю студыю. Анкетэн і Тулуз-Латрэк перайшлі ў майстэрню Фернана Кармона, дзе пазнаёміліся і пасябравалі з Эмілем Бернарам і Вінцэнтам Ван Гогам. Луі Анкетэн аказаўся вельмі здольным студэнтам і Кармон лічыў яго сваім пераемнікам.
У 1885 г. пасля сустрэчы з Клодам Манэ Анкетэн адкрыў для сябе «імпрэсіянізм». Услед за Анкетэнам ідэі імпрэсіянізму ўспрыняла ўся так званая «група Кармона», якая склалася з Тулуз-Латрэка, Эжэна Боша, Палі Тамье і Вінцэнта ван Гога. Аднак, у імкненні знайсці свой уласны стыль, Анкетэн не пакідаў спроб выйсці за «межы імпрэсіянізму».
У 1886 г. у Grand Café Bouillon адбылося знаёмства Луі Анкетена з Жоржам Сера і яго асаблівай манерай ліста, названай дывізіянізмам або пуантылізмам.
Зноскі
- ↑ Louis Anquetin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louis Emile Anquetin — ministère de la Culture.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Thomson B. Louis Anquetin // Anquetin, Louis // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T003111
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119128969 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Léonore database — ministère de la Culture.