Луі Лево
Луі Лево | |
---|---|
Дата нараджэння | 1613[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1670[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Парыж |
Архітэктурны стыль | класіцызм, барока |
Найважнейшыя пабудовы | Во-ле-Віконт, Луўрскі палац, Версальскі палац і інш. |
Уплыў на | Daniel Gittard[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Лево, радзей Луі Ле Ва (фр.: Louis Le Vau або Levau) — французскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў французскага класіцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ландшафтаналаджвальнікам Ленотрам і мастаком па інтэр'еры Лебрэнам.
Луі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і архітэктара. Лево вучыўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасці, у Рыме і Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама аказаў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнесансна-барочных формаў, Лево звярнуў увагу на больш простыя элементы класіцызму, у далейшым стаўшы адным з вядучых майстроў класіцызму ў Францыі.
Па замове суперінтэрданта фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў раскошны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасля падзення Фуке яму было даручана паўтарыць поспех пры праектаванні і будаўніцтве Версальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.
Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Французскай акадэміі і шматлікія гарадскія асабнякі («атэлі»), у прыватнасці на востраве Сен-Луі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1634—1637 Атэль Кальбер — рэзідэнцыя Кальбера і Філіпа Арлеанскага. У 1826 годзе на гэтым месцы была збудавана галерэя Кальбер.
- 1640—1644 Атэль Ламбер
- 1642 — ? Атэль Лево
- 1656—1657 Атэль Лазен
- 1656—1661 Во-ле-Віконт
- 1655—1670 Луўрскі палац
- 1661—1665 Калеж Чатырох Нацый — будынак Французскай акадэміі
- 1661—1670 Версальскі палац
- 1670—1672 Вялікі Трыянон
Зноскі
- ↑ Le Vau, Louis
- ↑ а б Louis Le Vau // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louis Le Vau // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hilary Ballon. Louis Le Vau. — Princeton: Princeton University Press, 1999. — ISBN 0691001863.