Люксембургскі вакзал
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Luxembourg_station_winter.jpg/300px-Luxembourg_station_winter.jpg)
Чыгуначная станцыя Люксембург (люкс.: Gare Lëtzebuerg, фр.: Gare de Luxembourg, ням.: Bahnhof Luxemburg) — галоўная чыгуначная станцыя Люксембурга. Абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй Chemins de Fer Luxembourgeois.
Станцыя з'яўляецца цэнтрам унутранай чыгуначнай сеткі Люксембурга, выступаючы канчатковай для ўсіх, акрамя адной з чыгунак Люксембурга (Лінія 80, для якой яна з'яўляецца транзітнай). Акрамя таго са станцыі адпраўляюцца цягнікі ў суседнія краіны: Бельгію, Францыю і Германію. З чэрвеня 2007 года LGV Est злучыў станцыю з французскай сеткай TGV.
Станцыя знаходзіцца ў 2 км на поўдзень ад цэнтра горада (Віль-От), на поўдзень ад ракі Петрус.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- (фр.) CFL Gare de Luxembourg афіцыйны сайт Архівавана 24 ліпеня 2013.
- Luxembourg Central Station на сайце Structurae
- Rail.lu page on Luxembourg station