Перайсці да зместу

Лясныя пажары на Гаваях (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лясныя пажары на востраве Маўі, 8 жніўня.

У пачатку жніўня 2023 года на Гаваях (ЗША), пераважна на востраве Маўі, успыхнула серыя лясных пажараў[1].

У Нацыянальнай метэаралагічнай службе паказалі, што распаўсюджванню пажараў паспрыяў ураган «Дора», які прынёс парывы ветру хуткасцю каля 97 км/г.

Лахайна, пажар 8 жніўня.

Пажарам практычна цалкам знішчаны горад Лахайна на востраве Маўі. Каля 2100 чалавек былі эвакуяваныя. Дарогі ў горад Лахайна зачыненыя, дазволены толькі рух машын хуткай дапамогі[2].

Мясцовыя бальніцы перапоўненыя хворымі з апёкамі, а таксама людзьмі, якія пакутуюць ад атручвання дымам.

Горад Лахайна пасля пажару, 9 жніўня.

9 жніўня з’явіліся паведамленні аб тым, што некаторыя людзі скокнулі ў акіян, ратуючыся ад полымя, якое хутка распаўсюджваецца. Берагавая ахова ЗША заявіла, што выратавала з вады не менш за дзесяць чалавек.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што федэральны ўрад накіраваў дапамогу на Гаваі. Ён дадаў, што дэпартамент транспарту працуе над эвакуацыяй турыстаў з Маўі.