Перайсці да зместу

Лілія Яфрэмаўна Стасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лілія Яфрэмаўна Стасевіч
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1921(1921-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1999(1999-06-09) (77 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, дыктарка, радыёвядучы
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Лілія Яфрэмаўна Стасе́віч[1] (руск.: Лилия Ефремовна Стасевич; 22 кастрычніка 1921, г. Калуга, РСФСР — 9 чэрвеня 1999) — беларуская актрыса, дыктар радыё. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1965).

Скончыла ў 1941 годзе Рэспубліканскае тэатральнае вучылішча ў Мінску. З 1944 года актрыса Беларускага тэатра імя Я. Купалы. У 1948—1980 гадах дыктар на Беларускім радыё, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1956—1963, 1971—1975).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1968 года.

Вяла грамадска-палітычныя, літаратурна-драматычныя, музычныя і інш. перадачы, святочныя рэпартажы. Выступала як чытальнік, у рэпертуары пераважалі творы беларускіх пісьменнікаў.

Зноскі