Лін Бергрэн
Лін Бергрэн | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1970[1][2] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар |
Пеўчы голас | кантральта[d] |
Інструменты | скрыпка, фартэпіяна і вакал |
Жанры | поп-музыка, тэхна, еўрадэнс і Europop[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Малін Сафія Катарына Бергрэн (шведск.: Malin Sofia Katarina Berggren, нар. 31 кастрычніка 1970, Гётэбарг, Швецыя) — шведская спявачка, былая ўдзельніца гурта Ace of Base, прымала ўдзел у ім з 1990 па 2007 год разам з братам Юнасам Бергрэнам, сястрой Ені Бергрэн і агульным сябрам Ульфам Экбергам.
Перш чым стаць спявачкай, Лін Бергрен вучылася на выкладчыка ў Тэхнічным універсітэце Чалмерса ў Гётэбаргу, а таксама спявала ў царкоўным хоры.
Калі Ace of Base падпісалі кантракт з дацкім лэйблам Mega Records ў 1990 годзе, Лін Бергрэн прыпыніла развіццё сваёй выкладчыцкай кар’еры. У той час, як яе сястра Ені заяўляла прэсе, што «яна хацела б заўсёды быць спявачкай», Лін аддавала перавагу не рабіць падобных заяваў. Наадварот, у 1997 годзе яна сказала: «Я хацела б спяваць, але я ніколі не хацела быць спявачкай».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ а б Berggren, Malin Sofia // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.