Літасферная пліта
Літасферныя пліты — найбольш буйныя структурныя адзінкі літасферы (памерамі ў папярочніку 1—10 тыс. км).
У сучасную эпоху літасфера падзелена на 7 галоўных (паўночна-амерыканская, паўднёва-амерыканская, еўраазіяцкая, афрыканская, аўстралійская, антарктычная і ціхаакіянская) і некалькі больш дробных пліт. Граніцы пліт з'яўляюцца зонамі максімальнай тэктанічнай, сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці. Паводле тэорыі тэктонікі пліт літасферныя пліты рухаюцца па астэнасферы са скорасцю да дзясяткаў сантыметраў за год. Вертыкальныя рухі (са скорасцю ад 1 см да некалькіх дзясяткаў сантыметраў за год) адбываюцца па сістэме субвертыкальных глыбінных разломаў, якія разбіваюць літасферныя пліты на блокі памерамі ад дзясяткаў да соцень кіламетраў. Блокі знаходзяцца ў стане, блізкім да ізастатычнай раўнавагі. Структуру і рухі літасферных пліт і блокаў вывучаюць геадынаміка, геафізіка, тэктоніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каўхута А., Паўлавец Р. Літасфера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).