Астэнасфера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Астэнасфера (ад стар.-грэч.: asthees — слабы і стар.-грэч.: σφαῖρα) — верхні пластычны слой верхняй мантыі Зямлі званы таксама пласт Гутэнберга. Астэнасфера выдзяляецца па паніжэнні хуткасцяў сейсмічных хваль. Вышэй астэнасферы залягае літасфера — цвёрдая абалонка Зямлі. Мяжа паміж літасферай і астэнасферай можа ляжаць на глыбіні ад 4 (пад рыфтамі) да 200 (пад кратонамі) км. Астэнасфера мае вязкасць ~3×1020 Пуаз.