Ліхскі хрыбет
Выгляд
Ліхскі хрыбет | |
---|---|
Краіна | |
Найвышэйшая вяршыня | 1926 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліхскі хрыбет[1] — горны хрыбет Грузіна-Імерэцінскіх і Месхійскіх гор. Размешчаны на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі і Грузіі. З’яўляецца адзіным суцэльным водападзельным хрыбтом, што звязвае Вялікі Каўказ з Малым. Вышыня да 1926 м — г. Лахоні. Пачынаецца ля г. Тадыкусан (2205,6 м), далей накіроўваецца на паўднёвы захад і, прымыкаючы да шыротнага ланцуга, які з’яўляецца паўночнай ускраінай Малога Каўказа (Месхецкі хрыбет), падзяляе басейны Куры і Рыёні, дзелячы Закаўказзе на дзве вельмі розныя па клімаце, расліннасці і іншых параметрах часткі — усходнюю і заходнюю (водападзел Чорнага і Каспійскага мораў).
Ліхскі хрыбет складзены з гранітаў і крэйдавых парод.
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).