Мабыць?

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мабыць?
Жанр вербацім
Аўтар Дзмітрый Багаслаўскі
Кампазітар Ягор Забелаў
Рэжысёр Аляксандр Марчанка
Кампанія РТБД
Працягласць 120 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2014

«Мабыць?» — вербацім, спектакль у дакументальным жанры, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Аляксандрам Марчанкам з удзелам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.[1]

Гэта першы дакументальны спектакль у Беларусі, які стаў рэпертуарным.[2]

Прэм'ера адбылася 9 снежня 2014.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя спектакля з'явілася пасля запрашэння на майстар-клас у Цэнтр Беларускай Драматургіі расейскага драматурга Любові Мульменкі, якая шмат працуе ў жанры дакументальнага тэатру. Шукаючы тэму для будучага спектакля, удзельнікі майстар-класу спыніліся на тэме «У пошуках таемнага беларуса». Аднак падчас працы тэма знікла; і стваральнікі спектакля дадаткова акрэслілі жанр як «Галасы вакол нашых пытанняў». Аляксандр Марчанка, які стаў рэжысёрам спектакля, запрасіў да працы драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Спектакль «Мабыць?» — гэта, згодна з законамі дакументальнага тэатру, ўвасобленыя акцёрамі маналогі людзей, у якіх папярэдне былі ўзятыя інтэрв'ю. Сярод іх — футбольны фанат, абаронца жывёл, ахвяры хатняга гвалту, рэвізор з трамваю, прадпрымальнік, госці Беларусі з розных краінаў і іншыя персанажы. Адзінае, што іх аб'ядноўвае — Беларусь. Кожнаму з герояў акцёры падчас інтэрв'ю задавалі пытанне, якімі той бачыць беларусаў. Аўтары намагаліся абвергнуць ці пацьвердзіць міфы аб працавітасці і талерантнасці беларусаў.[1]

Вядомыя асобы як прататыпы[правіць | правіць зыходнік]

Прататыпамі двух персанажаў сталі мастак Алесь Пушкін і рэжысёр Андрэй Саўчанка.[1]

Сцэнічныя рашэнні[правіць | правіць зыходнік]

Дэкарацыі на сцэне адсутнічаюць, акцёры апрануты ў паўсядзённую вопратку. Рэжысёрскі прыём, які выкарыстоўваецца цягам усяго спектаклю, — надзяванне акцёрамі абутку, які перыядычна выкідваецца на сцэну, для пераўвасаблення ў іншы вобраз. Каб адлюстраваць праблему двухмоўя, адзін з акцёраў падчас маналогу ўвесь час мяняў абутак, размаўляючы па-беларуску ў адной пары абутку, па-руску — у іншай; урэшце ён застаўся ў розных ботах.[3]

Творчы склад[правіць | правіць зыходнік]

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

  • Анастасія Баброва
  • Алена Баярава
  • Максім Брагінец
  • Вераніка Буслаева
  • Дзмітрый Давідовіч
  • Арцём Курэнь
  • Андрэй Новік
  • Ганна Семяняка
  • Людміла Сідаркевіч
  • Максім Паніматчанка
  • Ілля Ясінскі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]