Анастасія Леанідаўна Баброва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анастасія Леанідаўна Баброва
Дата нараджэння: 14 жніўня 1982(1982-08-14) (37 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Прафесія: актрыса

Анастасія Леанідаўна Баброва (сапр. імя — Анастасія Піскуновіч [1]) (нар. 14 жніўня 1982, Віцебск, Беларусь) — беларуская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 14 жніўня 1982 года ў Віцебску.

З 1997 па 1998 гг. наведвала тэатральную студыю «Гармонія» (г. Полацк) пад кіраўніцтвам В. Нагорнай.

З 1999 па 2000 гг. грала ў Народным тэатры ў Полацку пад кіраўніцтвам Е. Сакольскага.

У 2000—2003 гг. вучылася ў Віцебскай вучэльні мастацтваў на спецыялізацыі «Рэжысёр-пастаноўшчык, педагог». Абараніла дыплом спектаклем «Прапанова» паводле А. Чэхава.

У 2001—2003 гг. грала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску.

У 2003 г. паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на курс Л. Манаковай, якую скончыла ў 2007 г., атрымаўшы спецыяльнасць «Акцёр драматычнага тэатра і кіно».

З 2007 г. працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск).

Ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа[правіць | правіць зыходнік]

  • «І нас пацалуе світанак», рэж. В. Баркоўскі

Дыпломныя спектаклі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сцёпка», паводле апавяданняў В. Шукшына, рэж. А. Саўчанка — Маці Сцёпкі
  • «Хам», паводле Э. Ажэшкі, рэж. А. Гарцуеў — Цётка Яўдоха
  • «Пінская шляхта», паводле В. Дуніна-Марцінкевіча, рэж. К. Агароднікава — Маці
  • «Хуліган», паводле к/ф «Прыгоды Пятрова і Васечкіна», рэж. А. Грыненка — Дзяўчынка

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Жанчыны Бергмана», М. Рудкоўскі, рэж. В. Анісенка — Здань
  • «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей», У. Аксенкруг, рэж. С. Кавальчык — Удзельніца кардэбалету
  • «П'емонцкі звер», А. Курэйчык, рэж. В. Анісенка — Манашка
  • «Кабала святош» («Мальер»), М. Булгакаў, рэж. В. Анісенка і С. Кавальчык — Арманда Бежар дэ Мальер
  • «Прызнанне», літаратурна-вакальная кампазіцыя, рэж. В. Анісенка — Муза
  • «Прыгоды маленькай ведзьмы», А. Бычкоў па матывах казкі О. Пройслера, рэж. С. Кавальчык — Балотная ведзьма, 1-я бабулька, Снегавік
  • «Каласы пад сярпом тваім», паводле рамана У. Караткевіча, рэж. В. Анісенка — Гелена
  • «Раман + Юлія», Д. Балыка, рэж. В. Анісенка і К. Тарасава — Сяброўка
  • «Калі скончыцца вайна», П. Пражко, рэж. В. Анісенка — Ані
  • «Вяртанне Галадара», С. Кавалёў, рэж. К. Аверкава — Журналістка
  • «Сёстры Псіхеі», С.Кавалёў, рэж. С. Кавальчык — Грамадзянка
  • «Шчаслівы муж», Ф. Аляхновіч, рэж. М. Фарыдовіч — Леакадыя
  • «Адвечная песня», Я. Купала, рэж. С. Кавальчык — Лета
  • «Дзённік паэта» («Інтымны дзённік»), С. Кавалёў, рэж. В. Баркоўскі — Вольга, Вераніка
  • «Чарнобыльская малітва», С. Алексіевіч, пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы В. Сіманьек (Францыя), рэж. В. Анісенка
  • «Гісторыя двух сабак», Я. Конеў, рэж. С. Навуменка — Тамара Іванаўна
  • «Купала. Кругі раю», аўтар і рэжысёр С. Навуменка — Жняя
  • «Адамавы жарты», паводле Ф. Аляхновіча, Л. Родзевіча, рэж. С. Навуменка — Магрэта
  • «Дажыць да прэм'еры», М.Рудкоўскі, рэж. П. Харланчук — Каця
  • «Тры Жызэлі», А.Курэйчык, рэж. А. Гарцуеў — Інга
  • «Нью! Хэпі, Валентайн!», вечар сучаснай харэаграфіі, рэж. В. Скварцова
  • «Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат», В.Понізаў, рэж. С. Паўлюк — Гертруда
  • «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў», Дз. Багаслаўскі, рэж. Ш. Дыйканбаеў — Зіна
  • «Нямое каханне», рэж. І. Сігаў — Афіцыянтка

У Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мае рукі», Д. Багаслаўскі, рэж. С. Анцэлевіч — Света

Ролі ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • 2014 — Прыгажун і пачвара / Красавец и чудовище — Тася
  • 2014 — Усе скарбы свету (серыял) / Все сокровища мира
  • 2014 — Сіла любові (міні-серыял) / Сила любви — медсястра
  • 2014 — Шчаслівы шанец (міні-серыял) / Счастливый шанс — Анжэла
  • 2014 — Я не вярнуся / Я не вернусь — афіцыянтка
  • 2013 — Не адпускай мяне (міні-серыял) / Не отпускай меня
  • 2013 — Роля / Роль — эпізод
  • 2013 — Асаблівасці нацыянальнай маршруткі / Особенности национальной маршрутки — гаспадыня Багданчыка
  • 2013 — Сіла Веры / Сила Веры — Лена, суседка
  • 2013 — Працэс / Процесс
  • 2012 — Пятровіч / Петрович
  • 2012 — Адналюбы (серыял) / Однолюбы — Ліза
  • 2012 — Паляванне на гаўляйтэра / Охота на гауляйтера — Пыха, цяжарная знаёмая Памазан
  • 2012 — Нябёсы паўсюль аднолькавыя / Небо везде одинаковое
  • 2012 — Мая любімая пачвара (міні-серыял) / Моё любимое чудовище
  • 2012 — Выпрабаванне вернасцю / Испытание верностью — эпізод
  • 2012 — Клубнічны рай / Клубничный рай — Галка, прадавачка піражкоў
  • 2012 — Яблычны спас / Яблочный спас — Галка
  • 2012 — Скрасці Бельмандо (міні-серыял) / Украсть Бельмондо
  • 2012 — Адваротны бок Месяца (серыял) / Обратная сторона Луны — завуч
  • 2012 — Вясковая гісторыя (міні-серыял) / Деревенская история — Танька
  • 2012 — Санта Лючыя (серыял) / Санта Лючия — Наташа
  • 2012 — Справы сямейныя / Дела семейные — Ала, афіцыянтка
  • 2012 — Васьмідзясятыя-2 / Восьмидесятые-2 — адміністратар у гатэлі
  • 2012—1812: Уланская балада / 1812: Уланская баллада — эпізод
  • 2011 — Сямейны дэтэктыў (серыял) / Семейный детектив — Вольга Барысава, сястра забітай
  • 2011 — Навігатар (серыял) / Навигатор — Дзіна Куцікава
  • 2011 — Не шкадую, не клічу, не плачу / Не жалею, не зову, не плачу
  • 2011 — Талаш (міні-серыял) / Талаш — Аўгіння
  • 2010 — Школа пражывання / Школа проживания — эпізод
  • 2010 — Помста / Месть — сакратар Філіпа
  • 2010 — Ажаніць мільянера (міні-серыал) / Женить миллионера! — Тома
  • 2009 — Суд (серыял) / Суд — эпізод
  • 2009 — Параза фаварыта / Крах фаворита — эпізод
  • 2009 — Захопнікі / Захватчики — эпізод
  • 2009 — Вольф Месінг: той, хто бачыў скрозь час (серыял) / Вольф Мессинг: Видевший сквозь время — прастытутка
  • 2008 — Вырачоныя на вайну / Обреченные на войну — эпізод

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]