Магнус Карлсен
Магнус Карлсен | |
---|---|
нарв.: Sven Magnus Øen Carlsen | |
Краіны: | Нарвегія |
Дата нараджэння: | 30 лістапада 1990[1][2] (33 гады) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | Гросмайстар (2004) |
Актуальны рэйтынг: | 2 832 (чэрвень 2024)[4] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свен Магнус Ээн Карлсен (нарв.: Sven Magnus Øen Carlsen; нар. 30 лістапада 1990, Цёнсберг, лен Вестфол, Нарвегія) — нарвежскі шахматыст, 16-ы чэмпіён свету па шахматах (2013—2023). Першы ў гісторыі шахмат абсалютны чэмпіён свету (у трох катэгорыях) — з 2013 года чэмпіён свету па класічных шахматах, з 2014 года чэмпіён свету па рапідзе і бліцы. Адзін з самых маладых гросмайстраў свету — стаў гросмайстрам 26 красавіка 2004 ва ўзросце 13 гадоў 4 месяцаў 27 дзён, трэці ў спісе самых маладых гросмайстраў свету пасля Сяргея Каракіна і Парымар’яна Негі.
Самы малады шахматыст, які пераадолеў планку ў 2700 і 2800 пунктаў рэйтынгу Эла, самы малады шахматыст, які ўзначаліў афіцыйны рэйтынг ФІДЭ ва ўзросце 19 гадоў і 1 месяца (у неафіцыйным рэйтынга Эла LiveRating упершыню з’явіўся на першым месцы ўжо ў 17-гадовым узросце (5 верасня 2008 года)). З лютага 2013 — уладальнік самага высокага рэйтынга Эла за ўсю гісторыю яго існавання — 2872 пункты; Магнус пабіў рэкорд (2851 пункт), які трымаў Гары Каспараў на працягу 13 гадоў, спачатку ў студзені (набраўшы 2861), а затым у лютым (2872). У маі 2014 года дасягнуў абсалютнага піка рэйтынга — 2882 пункты.
Чэмпіён Нарвегіі 2006 года. Пераможца і прызёр шэрагу буйных турніраў. Чэмпіён свету па бліцы 2009 года. Адзін з прэтэндэнтаў на сусветнае шахматнае першынства 2007 і 2011 гадоў, пераможца турніру прэтэндэнтаў 2013 года. Уладальнік шахматных Оскараў у 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.
У 2013 годзе часопіс «Time» уключыў Магнуса Карлсена ў спіс «100 самых уплывовых людзей у свеце» у катэгорыі «Тытаны».
У 2021 годзе Магнус Карлсен абараніў званне чэмпіёна свету па шахматах. Ён зрабіў гэта датэрмінова ў Абу-Дабі пасля таго, як 10 снежня перамог чорнымі ў 11-й партыі прэтэндэнта на тытул — Яна Няпомняшчага з Расіі, і лік у супрацьстаянні стаў 7,5 на 3,5.
У 2022 годзе заявіў, што не будзе абараняць тытул чэмпіёна ў класічных шахматах. 30 снежня 2023 года выйграў чэмпіянат свету па бліцы ў Самаркандзе, здабыўшы сёмы тытул за кар’еру, а напярэдадні перамог і ў рапідзе[5].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Magnus Carlsen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.ft.com/cms/s/0/2164608e-3ed2-11e2-87bc-00144feabdc0.html
- ↑ FIDE FIDE Standard Ratings as of 30 jun 2024 — 2024.
- ↑ sport-express.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магнус Карлсен
- Асабістая картка Магнуса Карлсена на сайце ФІДЭ
- Партыі Магнуса Карлсена у базе Chessgames
- Асабістая картка Магнуса Карлсена на сайце 365chess.com
- Асабістая картка Магнуса Карлсена на сайце OlimpBase.org
- Блог Магнуса Карлсена (англ.)
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Спіс турніраў
- Асноўны фансайт Магнуса Архівавана 3 сакавіка 2015. (англ.)
- chessgraphs.com rating history for Magnus Carlsen, graphed in comparison to other top chess players