Перайсці да зместу

Магіла Кірылы Пракопавіча Арлоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магіла
Магіла Кірылы Пракопавіча Арлоўскага
53°14′00″ пн. ш. 29°29′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Мышкавічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000461шыфр 513Д000461
Map

Магіла Кірылы Пракопавіча Арлоўскага — магіла ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна. Знаходзіцца на могілках насупраць уваходу з боку шашы, якая вядзе да г. Кіраўска.

У магіле пахаваны Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Грамадзянскую і Айчынную войны К. П. Арлоўскі (нар. 30 студзеня 1895 года ў Мышкавічах Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці — памёр 13 студзеня 1968 года)[1].

Дарожка да магілы выкладзена пліткай. Надмагільны помнік уяўляе сабой стэлу з граніту з барэльефнай выявай бюста К. П. Арлоўскага у тры чвэрці. У ніжняй частцы стэла стылізавана пад дзікі камень, таксама нешліфаваная зваротная частка. На стэле з боку могілак пад выявай К. П. Арлоўскага надпіс: «Орловский Кирилл Прокофьевич 18.01.1895 — 13.01.1968». Пад ёй знаходзіцца ахоўная дошка. На зваротным баку стэлы надпіс: «От колхозников колхоза Рассвет». На пліце, якая укрывае магілу, нанесены тэкст: «Председатель ордена Ленина колхоза „Рассвет“, Герой Советского Союза, Депутат Верховного Совета СССР подполковник». Вакол пліты высаджаны кветкі, тэрыторыя каля магілы выкладзена пліткай.

Зноскі