Мак-Клур
Праліў Мак-Клур (англ.: M'Clure Strait) — праліў, які аддзяляе астравы Мелвіл, Прынс-Патрык і Эглінтан ад вострава Банкс у Канадскім Арктычным архіпелагу[1].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Праліў Мак-Клур размешчаны ў заходняй частцы Канадскага Арктычнага архіпелага і з'яўляецца часткай аднаго з маршрутаў праз Паўночна-Заходні праход разам з пралівамі Бароў, Вайкаунт-Мелвіл і Ланкастэр. У англамоўнай літаратуры гэтыя чатыры праліва называюць Parry Channal (праліў Пары). Праліў Пары аддзяляе астравы Каралевы Лізаветы ад астатняй часткі Канадскага Арктычнага архіпелага. Праліў Мак-Клур злучае мора Бафорта, размешчанае на захадзе, з пралівам Вайкаунт-Мелвіл на ўсходзе. У энцыклапедыі Britannica і ў шэрагу іншых англамоўных крыніц праліў называюць усходнім рукавом мора Бафорта [2].
Максімальная шырыня праліва — 140 км, мінімальная шырыня — 88 км. Даўжыня заліва складае 400 км. Максімальная глыбіня 472 м, сярэдняя глыбіня 300 м[3]. Праліў знаходзіцца ў палярнай вобласці і вялікую частку года пакрыты льдамі. Дзякуючы ледаколу навігацыя доўжыцца з жніўня да верасня. Упершыню ледакол прайшоў па праліву ў 1954 годзе, адкрыўшы самы кароткі шлях праз канадскую Арктыку[4]. У 1960 годзе праз праліў прайшла амерыканская падводная лодка USS Seadragon, а ў 1962 годзе — USS Skate[5].
З-за глабальнага пацяплення ў жніўні 2007 года праліў практычна цалкам вызваліўся ад лёду, упершыню рэальна стаўшы часткай Паўночна-Заходняга марскога шляху. У жніўні 2010 года сітуацыя паўтарылася — праліў цалкам вызваліўся ад лёду, але выхад на захад, у мора Бафорта, застаўся закрыты ледзянымі палямі[6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праліў Ланкастэр адкрыты англійскім мараплаўцам Робертам Мак-Клурам у 1851 годзе і пазней названы ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ Encyclopedia Canadiana, Grolier of Canada Limited, Toronto Ottawа Montreal, 1967, Volume 6, p.239
- ↑ Encyclopedia Britannica. M'Clure Strait
- ↑ БСЭ Мак-Клур (пролив)(недаступная спасылка)
- ↑ FactMonster. McClure Strait
- ↑ The Northwest Passage: Arctic Straits. Pharand, D.; Legault, L.H. (1984) Martinus Nijhoff Publishers. ISBN 9024729793. Route 2. through M'Clure Strait p.11
- ↑ Earth Observatory