Максім Яўгенавіч Кац
Максім Кац | |
---|---|
Максим Кац | |
Нараджэнне |
23 снежня 1984 (39 гадоў) |
Імя пры нараджэнні | руск.: Максим Евгеньевич Кац |
Жонка | Кацярына Пацюліна |
Веравызнанне | свецкасць |
Партыя | «Яблака» (2016—2020) |
Член у | |
Адукацыя |
|
Дзейнасць | палітык, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік |
Узнагароды | |
Сайт | maxkatz.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максім Яўгенавіч Кац (руск.: Макси́м Евге́ньевич Кац; нар. 23 снежня 1984, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, сузаснавальнік (разам з Ільёй Варламавым) і дырэктар фонду «Гарадскіх праектаў», чэмпіён Расіі па спартыўным покеры, вікіпедыст, былы дэпутат муніцыпальнага сходу Маскоўскага раёна Шчукіна (III скліканне 2012—2016) ад партыі «Яблака».
Больш вядомы ў Беларусі, як аўтар аднайменнага канала YouTube, які шырока асвятляў пратэсты ў Беларусі.
YouTube канал
[правіць | правіць зыходнік]YouTube-канал Максіма Каца быў створаны ў 2008 годзе[1]. У пачатку 2020 года пачаў рабіць штодзённыя відэа на тэмы ўрбаністыкі, гісторыі, палітыкі.
21 чэрвеня 2020 было выпушчана першае відэа[2] пра падзеі ў Беларусі, а праз кароткі час відэа[3] пра Аляксандра Лукашэнку якое выклікала шырокую ўвагу сярод глядачоў, як расійскай, так і беларускай аўдыторыі.
З 2 сакавіка па 26 кастрычніка 2020 колькасць падпісчыкаў узрасла з 13 800 да 613 000.
10 жніўня 2020 года Кац пачаў выпускаць відэаматэрыялы пра акцыі пратэсту пасля выбараў у Беларусі. У інтэрв’ю часопісу The Village Максім распавёў, што сам прыдумляў канцэпцыю ролікаў з сумарным ахопам ад 300 тысяч да 1 мільёна праглядаў кожны, а для параўнання палітычнага працэсу з іншымі краінамі (Югаславія, Арменія, Паўднёвая Карэя, Эстонія) звяртаўся да іншых экспертаў.
З 1 па 6 верасня 2020 года па інфармацыі самага Каца статыстыка яго YouTube-канала склала 35 % гледачоў з Беларусі (у ліпені толькі 12 %) [4].
Зноскі
- ↑ YouTube Максим Кац
- ↑ Як Лукашэнка імкліва губляе рэйтынгі / Максим Кац
- ↑ 9 прычын, чаму Лукашэнка кепскі прэзідэнт / Максим Кац
- ↑ «Выхадкі Лукашэнкі нервуюць яго асяроддзе»: Інтэрв’ю з Максам Кацам, якога любяць усё беларусы . The Village Беларусь (8 верасня 2020). Праверана 20 верасня 2020.