Малочныя залозы
Выгляд
Малочныя залозы | |
---|---|
Ёсць у таксона | сысуны |
Анатамічная лакалізацыя | mammary ridge[d] |
Лімфадрэнаж | Pectoral axillary lymph nodes[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | internal thoracic artery[d] |
Венозны адток | internal thoracic vein[d] |
Развіваецца з | потавыя залозы |
Развіццё анатамічнай структуры | mammary gland development[d] |
Код NCI Thesaurus | C12367 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мало́чныя зало́зы, або мле́чныя зало́зы — парныя скурныя органы млекакормячых жывёл і чалавека.
У асобін жаночага полу ў перыяд лактацыі выдзяляюць малако, у асобін мужчынскага на працягу жыцця застаюцца рудыментарныя і не функцыянуюць. Найбольшы рост і развіццё малочных залоз адбываецца пры палавым выспяванні, цяжарнасці, лактацыі пад уплывам нервовай сістэмы і эндакрынных залоз.
У залежнасці ад віду жывёлы бываюць множныя па ўсёй даўжыні брушной паверхні (свінні), або грудныя (сланы), ці похвенныя (коні), мяняецца іх колькасць (2—20) і здольнасць выдзяляць малако пэўнага якаснага складу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малочныя залозы