Малы Таймыр
Выгляд
Малы Таймыр | |
---|---|
руск. Малый Таймыр | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 30 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
78°07′00″ пн. ш. 107°13′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Паўночная Зямля |
Акваторыя | мора Лапцевых |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Краснаярскі край |
Раён | Таймырскі Далгана-Ненецкі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малы Таймыр (руск.: Ма́лый Таймы́р) — востраў у моры Лапцевых, у паўднёва-ўсходняй частцы архіпелага Паўночная Зямля. Размешчаны ў Таймырскім Даўгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі.
Быў адкрыты ў 1913 годзе экспедыцыяй Барыса Андрэевіча Вількіцкага і названы першаадкрывальнікам «Востраў Цэсарэвіча Аляксея». У 1926 годзе быў перайменаваны ў «Малы Таймыр».
Плошча каля 250 км². Працягласць з захаду на ўсход 29 км, максімальная шырыня 10 км. Вышыня да 30 м (пагорак Высокая Горка, размешчаны ў паўднёвай частцы вострава). Складзены флювіягляцыяльнымі і марскімі адкладамі (пяскі, суглінкі). Пакрыты пераважна імхом і лішайнікамі. Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы ўсход ад вострава Бальшавік.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таймы́р Ма́лый // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 624. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Таймы́р Ма́лый // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 466. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.