Перайсці да зместу

Мальмеўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мальмеўскі ўніверсітэт
шведск.: Malmö universitet
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва шведск.: Malmö universitet
Заснаваны 1998
Год рэарганізацыі 2018
Рэктар Керсцін Там[d]
Студэнты 15 625[1]
Краіна
Размяшчэнне Мальмё
Сайт mau.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мальмеўскі ўніверсітэт (шведск.: Malmö universitet) — шведская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мальмё.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з больш чым 24 000 студэнтаў і каля 1 600 супрацоўнікаў (акадэмічных і адміністрацыйных) з’яўляецца дзявятым па велічыні ў Швецыі. Ён мае пагадненні аб абмене з больш чым 240 універсітэтамі-партнёрамі па ўсім свеце, і прыкладна траціна студэнтаў з’яўляюцца іншаземцамі.

Адукацыя ва ўніверсітэце факусуецца, сярод іншага, на міграцыі, міжнародных адносінах, паліталогіі, устойлівым развіцці, гарадскіх даследаваннях, а таксама новых медыя і тэхналогіях. Яна часта ўключае ў сябе элементы стажыроўкі і праектнай працы ў цесным супрацоўніцтве са знешнімі партнёрамі.

Размешчаны ўніверсітэт у цэнтры горада. Універсітэт адыграў важную ролю ў пераўтварэнні Мальмё з прамысловага горада ў цэнтр адукацыі і навукі. Значная частка кампуса была пабудавана на тэрыторыі, якая да сярэдзіны 1980-х гадоў належала верфі, якая была ключавым элементам партова-прамысловай часткі горада.

Нягледзячы на тое, што гэтая ўстанова была заснавана як вышэйшая школа ў 1998 годзе, міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Швецыі 1 студзеня 2018 года надаў ёй поўны статус універсітэта.

Зноскі

  1. https://www.uka.se/statistik--analys/hogskolan-i-siffror/statistik/statistikomrade.html?statq=https%3A%2F%2Fstatistik-api.uka.se%2Fapi%2Ftotals%2F25%3Fyear%3DHT2020 Праверана 21 кастрычніка 2022.
  2. Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.