Манаус[2] (парт.: Manaus) — горад у Бразіліі. Быў заснаваны, як перавалачная база ў джунглях Амазонкі. Росквіт горада адбыўся ў пачатку XX стагоддзя і звязаны з адкрыццём каўчуку. Пасля адкрыцця вулканізацыі горад прыйшоў у заняпад. Другое яго жыццё пачалося пасля аб’яўлення яго свабоднай эканамічнай зонай. Цяпер там знаходзіцца амаль уся электронная прамысловасць Бразіліі.