Шарлат (Паўночная Караліна)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шарлат[1] (англ.: Charlotte) — горад у ЗША. Самы буйны горад у штаце Паўночная Караліна, па колькасці насельніцтва Шарлат займае сямнаццатае месца сярод найбуйнейшых гарадоў ЗША. Горад размешчаны на мяжы з Паўднёвай Каралінай у акрузе Мекленбург, адміністрацыйным цэнтрам якога ён і з’яўляецца.
Шарлат, дзе знаходзіцца штаб-кватэра самага буйнога банка ЗША — Bank of America, з’яўляецца другой па значэнні банкаўскай і фінансавай пляцоўкай ЗША і дзякуючы сваёй геаграфічнай блізкасці да паўднёвай і цэнтральнай часткі Атлантычнага акіяна ў апошнія гады ператварыўся ў важны авіятранспартны вузел на шляху ў Еўропу.
У Шарлат знаходзіцца адно з падраздзяленняў Універсітэта Паўночнай Караліны.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Шарлат, як і большая частка паўднёвага ўсходу ЗША, мае вільготны субтрапічны клімат (Cfa паводле класіфікацыі клімату Кёпена) з чатырма выражанымі сезонамі. Зімы ў горадзе кароткія і пераважна халаднаватыя, з сярэдняй тэмпературай студзеня 4,5 °C. У сярэднім каля 58 начэй у годзе тэмпература паветра падае да нулявой адзнакі або ніжэй яе і толькі два дні, калі дзённая тэмпература не перавышае 0 °C. Самы сухі месяц — красавік. Лета ў Шарлаце гарачае і вільготнае з сярэдняй тэмпературай ліпеня 25,8 °C. Дзённая тэмпература, якая перавышае 32 °C трымаецца ў сярэднім 40 дзён у годзе. Восень, галоўным чынам, больш сухая пара года, чым вясна[2].
- Сярэднегадавая тэмпература — +15,4 °C
- Сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,8 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 67 %
Клімат Шарлат | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 27,8 | 27,8 | 32,8 | 35,6 | 36,7 | 39,4 | 39,4 | 40,0 | 40,0 | 36,7 | 30,0 | 27,8 | 40,0 |
Сярэдні максімум, °C | 10,4 | 12,8 | 17,3 | 22,2 | 26,1 | 30,0 | 31,7 | 30,8 | 27,4 | 22,1 | 16,9 | 11,6 | 21,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 4,5 | 6,6 | 10,7 | 15,2 | 19,7 | 24,1 | 25,8 | 25,2 | 21,6 | 15,7 | 10,4 | 5,8 | 15,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −1,3 | 0,4 | 4,1 | 8,3 | 13,2 | 18,1 | 20,1 | 19,6 | 15,8 | 9,3 | 4,0 | −0,1 | 9,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −20,6 | −20,6 | −15,6 | −6,1 | 0,0 | 7,2 | 11,7 | 10,0 | 3,3 | −4,4 | −11,7 | −20,6 | −20,6 |
Норма ападкаў, мм | 87 | 84 | 102 | 77 | 81 | 95 | 94 | 107 | 82 | 86 | 80 | 83 | 1 058 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад горада Шарлат:
- Белыя — 45,1 %
- Афраамерыканцы — 35,0 %
- Лацінаамерыканцы — 13,1 %
- Азіяты — 5,0 %
- Карэнныя амерыканцы — 0,5 %
- Гавайцы — 0,1 %
- Дзве або больш расы — 1,2 %
Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку ў горадзе складае $48,670, а сярэдні даход на сям’ю $59,452.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне Шарлат у адпаведнасці з пералікам буйных гарадоў у артыкуле Паўночная Караліна Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12)., С.225
- ↑ Station: Charlotte Dglas Intl AP, NC(недаступная спасылка). Climatography of the United States No. 20 1971-2000. National Oceanic & Atmospheric Administration (1 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2013. Праверана November 10, 2011.
- ↑ а б NCpedia Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20220918014608/https://www.census.gov/quickfacts/fact/table/charlottecitynorthcarolina/POP060210 Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220918014137/https://data.census.gov/cedsci/all?q=Charlotte%20city,%20North%20Carolina Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ http://www.voronezh-city.ru/city/int_relationships/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлат (Паўночная Караліна)