Перайсці да зместу

Мані (прапаведнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мані
арам.: 𐭌𐭀𐭍𐭉
𐭬𐭠𐭭𐭩
𐮋𐮀𐮌𐮈
𐫖𐫀𐫗𐫏
Дзейнасць багаслоў, пісьменнік, прарок, рэлігійны лідар, філосаф, паэт
Нараджэнне каля 14 красавіка 216
Смерць 2 сакавіка 274[1] (57 гадоў) ці 26 лютага 277[1] (60 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мані (216273(276)) — персідскі прапаведнік, заснавальнік маніхейства. Нарадзіўся ў Вавілоніі, дзяцінства і юнацтва правёў у манастыры элкасітаў, дзе атрымаў рэлігійную адукацыю. Ва ўзросце 24 гадоў пачаў прапаведаваць новую рэлігію, якая, як ён лічыў, аб’яднае ўсе папярэднія рэлігіі. Шмат падарожнічаў па Персіі і яе ваколіцах (Індыі і Сярэдняй Азіі). Быў пісьменны, самастойна пісаў свае кнігі і ўпрыгожваў іх сваімі малюнкамі, за гэта атрымаўшы мянушку «Мастак». Забіты па ініцыятыве святароў афіцыйнай зараастрыйскай царквы. Дзень смерці Мані з’яўляецца галоўным маніхейскім святам (Бема).

Зноскі