Марсельскі метрапалітэн
Выгляд
Марсельскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Францыя |
Горад | Марсель |
Дата адкрыцця | 22 лістапада 1977 |
Даўжыня ліній | 19,3 км |
Колькасць станцый | 24 |
Колькасць ліній | 2 |
Схема ліній | |
Марсельскі метрапалітэн — сістэма ліній метрапалітэна ў Марселе, Францыя. Адкрыты 22 лістапада 1977, складаецца з 2 ліній, на якіх знаходзяцца 24 станцыі. Агульная працягласць ліній складае 19,3 км, з якіх 15,6 з'яўляюцца падземнымі. Цягнікі ў Марсельскім метрапалітэне на шынным ходзе, як і ў Ліёнскім метрапалітэне і на частцы ліній Парыжскага метрапалітэна. Сістэма абслугоўваецца кампаніяй Régie des transports de Marseille (RTM). Шырыня каляіны — стандартная (1435 мм).