Перайсці да зместу

Март Порт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Март Порт
эст.: Mart Port
Род дзейнасці архітэктар, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 4 студзеня 1922(1922-01-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 2012(2012-02-03)[3] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў медаль «За баявыя заслугі» Ордэн Белай Зоркі 4-га класа
Дзяржаўная прэмія СССР залаты медаль ВДНГ Народны архітэктар СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Март Порт (эст.: Mart Port; 4 студзеня 1922, Пярну — 3 лютага 2012) — эстонскі архітэктар, педагог. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Нарадзіўся ў сям’і эстонскага батаніка Яана Порта (1891—1950). У 1940 годзе паступіў у Талінскі політэхнічны інстытут. У час вайны быў мабілізаваны, ваяваў у Чырвонай Арміі. Быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Пасля вайны працягнуў навучанне, скончыў інстытут у 1950 годзе.

Да 1990 года працаваў у дзяржаўным праектным інстытуце «Ээсты Праект», з 1961 па 1989 год займаў пасаду галоўнага архітэктара. З 1961 па 1992 год быў выкладчыкам Эстонскай акадэміі мастацтваў, у 1977 годзе атрымаў званне прафесара.

З 1955 па 1979 год быў старшынёй Саюза архітэктараў Эстонскай ССР (эст. Eesti NSV Arhitektide Liit).

Памёр 3 лютага 2012 года ў Таліне. Пахаваны на талінскіх Лясных могілках.