Марта Хёпфнер
Марта Хёпфнер | |
---|---|
ням.: Marta Hoepffner | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 2000[1][4] (88 гадоў) ці 4 студзеня 2000[5] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фатографка |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марта Хёпфнер (ням.: Marta Hoepffner; 4 студзеня 1912, Пірмазенс — 3 красавіка 2000, Ліндэнберг-ім-Альгой) — нямецкі фатограф. У гонар Хёпфнер таксама названа «прэмія Марты Хёпфнер за фатаграфію», якая ўручаецца з 2002 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марта Хёпфнер вырасла ў Пірмазенсе ў сям’і, дзе Хуга Баль, адзін з заснавальнікаў руху дадаізму, быў часткай сямейнага акружэння. Бацькі заахвочвалі дзяўчынку да малявання. У ліцэі Марта пачала праяўляць цікавасць да прыродазнаўчых навук.
У 1927 годзе сям’я пераехала ў Франкфурт-на-Майне. З 1929 па 1933 год Марта Хёпфнер вучылася ў Франкфурцкай мастацкай школе, навучалася ў Вілі Баўмейстэра жывапісу, графіцы і фатаграфіі. Яна далучылася да саюза «Bund Das Neue Frankfurt», які з’яўляўся часткай праекта «Neues Frankfurt» («Новы Франкфурт»). Там яна пазнаёмілася з Элай Бергман-Міхель і Фрыдэлем Дэнхартам, з якімі захоўвала сяброўства на працягу ўсяго жыцця. З прыходам да ўлады нацыянал-сацыялістаў і ідэалагічным захопам кантролю (гляйхшальтунг) у інстытутах мастацтва, Вілі Баўмайстар быў адхілены ад выкладчыцкай дзейнасці. Марта Хёпфнер спыніла вучобу і ў 1934 годзе заснавала «Майстэрню мастацкіх фатаграфій». У 1937 годзе Марта атрымала допуск у выглядзе выключэння да іспыту ў магістратуру без вучнёўства. У гэты перыяд былі зроблены першыя каляровыя фатаграфіі па метадзе Дж. Херцага. Зарабляла Марта здымкамі для «Ілюстраванага часопіса» («Das Illustrierte Blatt»), а таксама ствараючы партрэты салдат і грамадскіх дзеячаў.
Калі ў 1944 годзе яе студыя ў Франкфурце-на-Майне патрапіла пад авіяўдары бамбавікоў, яе эксперыментальныя працы і фатаграфічнае абсталяванне былі адпраўленыя ў Хофхайм-ам-Таўнус. Важныя негатывы яна насіла ўвесь час пры сабе. Марта разам са сваёй сям’ёй пераехалі ў Хофхайм-ам-Таўнус. На новым месцы ёй удалося стварыць імправізаваную студыю і лабараторыю. Першыя пакупкі яе фота-мастацкіх твораў былі зроблены калекцыянерам Эрыхам Штэнгерам.
У 1949 годзе першая выстава «Frankfurter Kunstverein» садзейнічала папулярызацыі яе творчасці на гэтым этапе культурнага адраджэння, і выклікала шырокую агалоску. На выставе былі прадстаўлены раннія эксперыменты, фотакампазіцыі, абстрактныя формы і фотаграмы. Дзякуючы поспеху гэтай выставы ў 1949 годзе ў Хофхайм-ам-Таўнусе яна заснавала ўласную школу «Fotoprivatschule Marta Hoepffner». Школьная канцэпцыя гэтай зацверджанай дзяржавай прыватнай школы фатаграфіі была заснавана на ідэях Баухаўса і спалучала майстэрства і мастацкія аспекты. Школа размяшчалася на прасторнай віле Kapellenstraße 4, якая знаходзілася насупраць так званага «Блакітнага дома» мецэната і калекцыянера Ханны Бекер фон Рат. Прыватная школа фатаграфіі лічылася адной з самых паспяховых прыватных школ фатаграфіі ў Федэратыўнай Рэспубліцы. Марта Хёпфнер таксама працавала журналістам, публікуючы шматлікія артыкулы ў часопісах «Prisma», «Foto-Magazin», «American Photography» і іншых, прысвечаных сучасным формам фатаграфічнага дызайну.
У наступныя гады Хёпфнер прымала ўдзел у шматлікіх выставах, такіх як першая выстава Ота Штайнерта «Суб’ектыўная фатаграфія» ў Саарбрукене ў 1951 годзе, штогадовыя выставы Gesellschaft Deutscher Lichtbildner (GDL), а таксама выстава фатаграфій Photokina. Цягам 1950-х гадоў яна некалькі разоў падарожнічала па іншых еўрапейскіх краінах, у выніку чаго былі атрыманы фотарэпартажы для часопіса «Westermanns Monatshefte» з тэкстамі Казіміра Эдшміда і Эрнста фон Заламона.
З сярэдзіны 1960-х гадоў Марта Хёпфнер атрымала вялікую ўвагу дзякуючы сваім кінетычным светлавым аб’ектам, якія яна апісала як «Variochromatische Lichtobjekte». Авангардныя фатаграфіі і светлавыя аб’екты пасля былі прадстаўлены на шматлікіх міжнародных выставах.
У 1971 годзе Хёпфнер пераехала ў Крэсброн-ам-Бадэнзе, а ў 1975 годзе закрыла фоташколу.
Зноскі
- ↑ а б Martha Hoepffner // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marta Hoepffner // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118552090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 лютага 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118552090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.