Дадаізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тэа ван Дусбург. Плакат з аб'явай вечара дадаістаў

Дадаізм, або дада — мадэрнісцкая плынь у літаратуры, выяўленчым мастацтве, тэатры і кіно. Зарадзілася падчас Першай сусветнай вайны ў нейтральнай Швейцарыі, у Цюрыху. Існавала з 1916 па 1922 гг.

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнік плыні паэт Трыстан Тцара выявіў у слоўніку слова "дада". «На мове негрыцянскага племя Кру, - пісаў Тцара ў маніфесце 1918 года, - яно азначае хвост свяшчэннай каровы, у некаторых абласцях Італіі так называюць маці, гэта можа быць абазначэннем дзіцячага драўлянага коніка, карміцелькі, падвоеным сцвярджэннем у беларускай мове. Гэта магло быць і прайграваннем няскладнага дзіцячага лопату. Ва ўсякім выпадку - нешта зусім бессэнсоўнае, што з гэтага часу і пачало быць самай удалай назвай для ўсёй плыні».

Мастацкія асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя асаблівасці дадаізму: адсутнасць планамернай будовы твораў; разбурэнне мастацкай формы; прапаганда выпадковасці; выкарыстанне прыёмаў пародыі на творчасць; ірацыяналізм, творчы эпатаж, сацыяльная крытыка. Дадаісты нярэдка выкарыстоўвалі ў сваіх творах ужо «гатовыя рэчы» (або «ready-made») прамысловай вытворчасці (веласіпеднае кола, расчоска, сушылка для бутэлек). Марсель Дзюшан у 1914 выставіў на ўсеагульны агляд «Веласіпеднае кола», а пазней і звычайны пісуар, назваўшы яго «Фантан» (1918).

Дадаізм з'яўляўся адной з крыніц поп-арта і хэпенінга.

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6