Вілі Баўмейстэр
| Вілі Баўмейстэр | |
|---|---|
| ням.: Willi Baumeister | |
| | |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, ілюстратар, графік, выкладчык універсітэта, друкар, фатограф, мастак-манументаліст, тэатральны дызайнер, калажыст, тэарэтык мастацтва, акварэліст |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1889[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 31 жніўня 1955[1][2][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Álvaro Aguilera[d] і Margarete Oehm[d] |
| Дзеці | Krista Gutbrod[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Сайт | willi-baumeister.com (ням.) (англ.) (фр.) |
Вілі Баўмейстэр (ням.: Willi Baumeister; 22 студзеня 1889[1][2][…], Штутгарт, Каралеўства Вюртэмберг[d], Германская імперыя[2] — 31 жніўня 1955[1][2][…], Штутгарт, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ[2]) — нямецкі мастак-абстракцыяніст і тэарэтык мастацтва.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вілі Баўмайстар нарадзіўся ў Штутгарце ў сям’і камінара. Маці — Ганна Баўмейстэр — была дачкой мастака-дэкаратара; пад яе ўплывам Вілі пачаў маляваць у раннім дзяцінстве. З 1905 года вывучаў дэкаратыўнае мастацтва. У 1909 годзе паступіў у штутгарцкую Акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў класе кампазіцыі ў Адольфа Хёльцэля. Тут ён пазнаёміўся з Оскарам Шлемерам, з якім яго надоўга звяжуць сяброўскія адносіны.
У 1911 годзе Баўмейстэр на працягу трох месяцаў вучыўся жывапісу ў Парыжы. Вярнуўшыся ў Штутгарт, ён адкрыў уласную студыю. Першая персанальная выстаўка адбылася ў 1912 годзе ў Цюрыху. У 1913 годзе Баўмейстэр удзельнічае ў «Першым Нямецкім Восеньскім салоне». На яго раннюю творчасць вялікі ўплыў аказаў жывапіс Сезана.
З лістапада 1914 па снежань 1918 года Вілі Баўмейстэр браў удзел у Першай сусветнай вайне. Пасля заканчэння вайны ён вярнуўся ў родны горад і завяршыў курс навучання ў Акадэміі. У 1919 г. ён стаў членам берлінскай Novembergruppe; у гэтым жа годзе, сумесна з Оскарам Шлемерам, заснаваў у Штутгарце групу «Üecht». У 1920 годзе мастак становіцца вядомы за межамі Германіі, у тым ліку дзякуючы кантактам з Фернанам Лежэ і Ле Карбюзье.
У 1919 годзе фарміруецца свой, арыгінальны мастацкі стыль, у якім вялікую ролю адыгрываюць рэльефныя, канструктывісцкія элементы. У сваіх працах гэтага перыяду — параўнальных з палотнамі Мохай-Надзя і іншых майстроў Баўхаўса — В. Баумайстэр шукаў злучныя ніткі паміж жывапісам і архітэктурай. Асабліва гэта адбілася ў яго геаметрычна пабудаваных працах «Сцянныя карціны» (Mauerbilder, 1919-23), якія ўяўлялі сабой рэльефныя каляровыя паверхні з грубай тэкстурай (мастак нярэдка прымешваў да фарбы пясок). Вучні: Петэр Брунінг, Герберт Шнейдэр.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Willi Baumeister
- ↑ а б в г д е ё ж Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 19 верасня 2025.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://www.villa-wessel.de/AusstellungsSeiten/Zen49_2013/zen49_2013.html Праверана 10 чэрвеня 2019.
| Вілі Баўмейстэр у Вікіцытатніку | |
| Вілі Баўмейстэр на Вікісховішчы |