Марыя Ганна Аўстрыйская (1718–1744)
Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha von Österreich | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Карл Аляксандр Латарынгскі (1744 — 1780) | ||||||
Манарх | Марыя Тэрэзія | ||||||
Папярэднік | Фрыдрых Аўгуст фон Гарах-Рорау | ||||||
Пераемнік | Карл Аляксандр Латарынгскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1718[1][2] ці 14 верасня 1718[3][4][…] |
||||||
Смерць |
16 снежня 1744[5][3] (26 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Карл VI Габсбург | ||||||
Маці | Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская | ||||||
Муж | Карл Аляксандр Латарынгскі[d][6][7] | ||||||
Дзеці | stillborn daughter Lorraine[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская (ням.: Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha von Österreich, 18 верасня 1718 — 16 снежня 1744) — эрцгерцагіня Аўстрыйская, прынцэса Латарынгская, штатгальтар Нідэрландскі.
Марыя Ганна нарадзілася ў 1718 годзе ў венскім палацы Хофбург. Яна і яе старэйшая сястра Марыя Тэрэзія былі адзінымі выжылымі дзецьмі імператара Карла VI і яго жонкі Елізаветы Крысціны.
У 1725 годзе перамовы паміж аўстрыйскай і іспанскай галінамі дому Габсбургаў зрабілі Марыю Ганну магчымай нявестай інфанта Філіпа, якому тады было ўсяго 5 гадоў; гэты шлюб павінен быў умацаваць сувязі паміж Аўстрыяй і Іспаніяй. 30 красавіка 1725 года быў падпісаны дагавор, у адпаведнасці з якім аўстрыйская галіна адмаўлялася ад прэтэнзій на іспанскі трон, а іспанская галіна абавязалася выконваць Прагматычную санкцыю, якая гарантавала правы на аўстрыйскі трон Марыі Тэрэзіі. Аднак англа-іспанская вайна разбурыла амбіцыйныя планы Ізабелы Фарнезэ, і праект шлюбу паміж Марыяй Ганнай і Філіпам быў адменены.
Сама ж Марыя Ганна закахалася ў Карла Аляксандра Латарынгскага, які быў малодшым братам мужа Марыі Тэрэзіі, аднак для іх шлюбу было шмат перашкод, з прычыны таго, што яе бацька жадаў падабраць для яе больш палітычна выгодную партыю. Толькі пасля смерці імператара Карла яе маці дала дазвол на шлюб, які быў заключаны ў Вене 7 студзеня 1744 года ў Саборы Святога Аўгусціна.
Праз некалькі тыдняў пасля вяселля маладыя былі прызначаны штатгальтарамі Аўстрыйскіх Нідэрландаў. 3 лютага яны пакінулі Вену, і 24 сакавіка прыбылі ў да месца службы, сустрэтыя пышнай цырымоніяй. Праз два месяцы Карл Аляксандр адправіўся ваяваць з Прусіяй, а цяжарная Марыя Ганна засталася ў Бруселі, кіруючы тэрыторыяй разам з князем Каўніцам.
У кастрычніку 1744 года Марыя Ганна ў брусельскім палацы Карла Латарынгскага нарадзіла мёртвае дзіця. Гэтыя роды падарвалі яе здароўе, і 16 снежня 1744 года яна сканала. Марыя Ганна пахавана ў Імператарскім склепе ў Вене.
Зноскі
- ↑ Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha Erzherzogin von Österreich Habsburg aka Duchesse de Lorraine (18 Sep 1718 - 16 Dec 1744) // WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ WeRelate — 2005. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria Anna (Herzogin von Lothringen) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 26.
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Lundy D. R. Maria Anna Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Constantin von Wurzbach: s:de:BLKÖ:Habsburg, Maria Anna (Herzogin von Lothringen) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Band 7, Verlag L. C. Zamarski, Wien 1861, S. 26.