Марыя Круцыфікса Казуліч
Марыя Круцыфікса Казуліч | |
---|---|
харв.: Marija Krucifiksa Kozulić | |
Род дзейнасці | манах, манахіня |
Дата нараджэння | 20 верасня 1852[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1922[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Круціфікса Казуліч (харв.: Marija Krucifiksa Kozulić; нар. 20 верасня 1852, Рыека, Аўстрыйская імперыя — 29 верасня 1922, Рыека, Свабодны горад Фіуме) — харвацкая дабрачынца, асветніца, заснавальніца Таварыства сясцёр Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла з багатай сям’і суднаўладальнікаў з Лошыня, якая перасялілася ў Рыеку ў пачатку XIX стагоддзя[2]. Ва ўзросце 14 гадоў яна скончыла гарадскую і музычную школу бенедыктыцінскі манастыр Святога Роха у сваім родным горадзе, дзе вывучыла італьянскую мову[2].
Пераехаўшы ў Трыест у 1879 годзе яна далучылася да культу Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста і стала саўладальнікам і кіраўніком крамы царкоўных убораў. Пасля яна паступіла ў урсулінскае педагагічнае вучылішча ў Гарыцыі, якое скончыла ў 1895 годзе[3]. У тым жа годзе, вярнуўшыся ў свой родны горад, Круцыфікса заснавала Інстытут Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, які уключаў у сябе дзіцячы дом і дзіцячы сад, у якія прымалі бездаглядных дзяўчынак незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Праз чатыры гады ёю было заснавана Таварыства сясцёр Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, кіраўніком якога яна з’яўлялася аж да сваёй смерці[4].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе за асветніцкую і дабрачынную дзейнасць ёй было прысвоена званне Апостала Рыека, а пазней пачаты працэс па яе беатыфікацыі[4].
У 2008 годзе створанае ёю таварыства назвала ў яе гонар будынак жаночага студэнцкага дома ў Рыека.
У 2013 рэжысёрам Бернардзіна Модрычам быў зняты дакументальны фільм пра дзейнасць Круцыфіксы пад назвай «Маці Рыека» (харв.: Riječka Majka).
Зноскі
- ↑ а б Marija Kozulić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
- ↑ а б DRUŽBA SESTARA PRESVETOG SRCA ISUSOVA - Biografia di Fondatrice . www.sestre-scj.hr. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Jurišić 2009.
- ↑ а б Hrvatska enciklopedija 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jurišić, Šimun. KOZULIĆ, Marija // Hrvatski biografski leksikon (харв.). — 2009. Архівавана 14 студзеня 2020 года.
- Kozulić, Marija Krucifiksa // Hrvatska enciklopedija (харв.). — mrežno izdanje. — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 2021. Архівавана 24 верасня 2020 года.