Марыя Уладзіміраўна Кежа
Выгляд
Марыя Уладзіміраўна Кежа | |
---|---|
Род дзейнасці | мадэль |
Дата нараджэння | 1973 ці 3 лютага 1973 (51 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
Мары́я Ке́жа (нарадзілася ў 1973 (?), Віцебск) — пераможца апошняга конкурсу прыгажосці Міс СССР — 1990, таксама ўладальніца тытулаў «Віцебская прыгажуня — 88» і «Панна Беларусь — 89»[1].
Ёй было ўсяго 17 гадоў, калі яна стала «Міс СССР». Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут. Жыве ў Парыжы і працуе кіроўным дызайнерам моднага дому «Лянсэль»[1], распрацоўвае новыя мадэлі жаночых сумачак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Міс Беларусь каштуе 550 даляраў «Наша Ніва», №35, 2004